§ 12-1. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове XVI – першай палове XVII ст.
1. Успомніце асноўную прычыну Люблінскай уніі.
2. Якую тэрыторыю займала Лівонія?
4. Войны са Швецыяй
Пасля смерці Стафана Баторыя новым каралём Рэчы Паспалітай быў абраны шведскі прынц Жыгімонт Ваза. Ён з’яўляўся выхаванцам езуітаў, таму мэтанакіравана і цвёрда абараняў інтарэсы каталіцкай царквы. За гэта яго не любілі на радзіме, у Швецыі, дзе большасць дваран прытрымлівалася пратэстанцкага веравызнання. Пасля смерці бацькі Жыгімонт Ваза займаў два троны: Рэчы Паспалітай і Швецыі. Але ў
Чатыры вайны адбыліся ў перыяд з 1600 па 1629 г. Ваенныя дзеянні разгарнуліся на тэрыторыі Усходняй Прыбалтыкі і былі адзначаны перамогай гетмана ВКЛ Яна Караля Хадкевіча ў знакамітай Кірхгольмскай бітве