§ 21. Формула тонкай лінзы
Практыкаванне 17
1. Пабудуйце відарыс прадмета AB у тонкіх збіральнай і рассейвальнай лінзах (мал. 155, 156). Які гэта відарыс
![]()  | 
![]()  | 
2. Вызначыце пабудовай становішча фокусаў тонкай лінзы, калі зададзена галоўная аптычная вось і ход адвольнага праменя ABC (мал. 157).
3. Запоўніце ў сшытку табліцу класіфікацыі відарысаў, даваемых тонкай лінзай у розных выпадках.
| 
 d  | 
 f  | 
 Г  | 
 Від відарыса  | 
 Формула лінзы  | 
| 
 Збіральная лінза  | 
||||
| 
 d > 2F  | 
 
  | 
 
  | 
 
  | 
 
  | 
| 
 d = 2F  | 
 
  | 
 
  | 
 
  | 
 
  | 
| 
 F < d < 2F  | 
 
  | 
 
  | 
 
  | 
 
  | 
| 
 d = F  | 
 
  | 
 
  | 
 
  | 
 
  | 
| 
 d < F  | 
 
  | 
 
  | 
 
  | 
 
  | 
| 
 Рассейвальная лінза  | 
||||
| 
 
  | 
 
  | 
 
  | 
 
  | 
 
  | 
4. Відарыс прадмета, які знаходзіцца на адлегласці d = 32,0 см перад тонкай лінзай, размешчаны на адлегласці f = 43,0 см за лінзай. Якая гэта лінза і чаму роўна яе фокусная адлегласць F?
5. Фокусная адлегласць тонкай збіральнай лінзы F = 15 см. Дзе размешчана кропкавая крыніца святла, калі яе сапраўдны відарыс атрымліваецца на экране на адлегласці f = 40 см ад лінзы і аддалены на H = 3,0 см ад яе галоўнай аптычнай восі?
6. Тонкая лінза з фокуснай адлегласцю F = 12 см дае сапраўдны відарыс на адлегласці f = 20 см ад лінзы. Вызначыце адлегласць d, на якой размешчаны прадмет, і знайдзіце павелічэнне Г лінзы.
7. Аптычная сіла тонкай лінзы . Дзе трэба змясціць прадмет, каб атрымаць уяўны відарыс на адлегласці f = 25 см ад лінзы?
8. Прадмет знаходзіцца на адлегласці l = 60 см ад экрана. Выкарыстаўшы тонкую лінзу, на экране атрымалі спачатку паменшаны відарыс прадмета, а затым, перасоўваючы лінзу, атрымалі аідарыс, у 2 разы большы, чым першы. Вызначыце фокусную адлегласць F лінзы.


