* Навела «Пакаранне золатам»
Пытанні
| 1. Дакажыце, што «Пакаранне золатам» — гэта навела. | |
| 2. Якія грахі, апрача срэбралюбства, вы можаце назваць? У якіх творах беларускай і замежнай літаратуры яны знаходзіліся ў цэнтры сюжэта? |
|
| 3. Параўнайце вобраз прамыслоўца Бурдака з вобразам Густава Шрэдэра з рамана Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні». Якая рыса аб’ядноўвае гэтых персанажаў? |
|
| 4. Якія моманты навелы можна аднесці да трагікамічных? | |
| 5. У навеле ёсць эпізод, калі Бурдак і яго жонка гатовы змяніць грамадзянства дзеля захавання матэрыяльнага дабрабыту. Ці актуальна гэта праблема ў наш час? |
|
| 6. Што дае мастацкаму тэксту выбраная форма аповеду — ад першай асобы? | |
| 7. Ці можна быць багатым чалавекам і рабіць дабро для іншых? Прывядзіце прыклады сусветна вядомых паспяховых людзей, якія займаюцца дабрачыннасцю. |
|
| 8. Параўнайце арыгінальную назву навелы La Malédiction de l’or (даслоўна — «Праклён золата»), яе пераклад на беларускую мову — «Пакаранне золатам» і на рускую — «Проклятье Золотого тельца». Які варыянт, на вашу думку, найбольш выражае ідэю твора? |