* Апавяданне «Макаркавых Волька»
Пытанні
| 1. Якім чынам у апавяданні «Макаркавых Волька» адлюстраваны гістарычны кантэкст?  Чаму ў ім з’явіўся такі персанаж, як Сафрон Дзядзюля?  | 
|
| 2. Які канфлікт знаходзіцца ў цэнтры ўвагі пісьменніка?  На чыім баку аўтар у гэтым канфлікце? Дакажыце з дапамогай тэксту.  | 
|
| 3. Назавіце творы беларускай літаратуры, у якіх вы сустракалі вобразы моцных, самадастатковых жанчын.  Ці можна назваць такой гераіню апавядання Вольку? Паразважайце, наколькі слушныя думкі вучня ў сачыненні па творчасці Кузьмы Чорнага: «Галоўная гераіня апавядання ― Волька. Яна была вымушана лячыць свайго ворага Дзядзюлю, бо яна ўсяго толькі слабая жанчына, якая не магла пярэчыць абставінам і, хутчэй за ўсё, баялася страціць працу. Да таго ж яна ведала, што Сафрон з маладых гадоў яе моцна кахаў, хоць і помсціў за адмову».  | 
|
| 4. Якія агульначалавечыя каштоўнасці сцвярджае аўтар у апавяданні «Макаркавых Волька»?  Чаму яны застаюцца актуальнымі і ў наш час?  | 
|
| 5. Вызначце мастацкія асаблівасці апавядання, карыстаючыся алгарытмам аналізу празаічнага твора (пункты 8—11). | |
| 6. Якім чынам выявілася майстэрства пісьменніка-псіхолага ў творы? | |
| 7. Напішыце сцэнарый буктрэйлера да апавядання Кузьмы Чорнага «Макаркавых Волька». | |
| 8. Паглядзіце мастацкі фільм «Сельскі ўрач» (1951, рэжысёр Сяргей Герасімаў, Маскоўская кінастудыя імя М. Горкага).  Якія рысы падабенства паміж фільмам і апавяданнем Кузьмы Чорнага ў перадачы грамадскай атмасферы, праблематыкі вы можаце назваць?  |