Кандрат Крапіва
![]() |
1. Згадайце, з якіх твораў Кандрата Крапівы крылатыя выразы: «Бывае, праўда вочы коле...», «Другі баран ні “бэ” ні “мя”, а любіць гучнае імя». Да якога жанру належаць гэтыя творы? У чым яго адметнасць? Ці знаёмы вы з тэкстамі аўтара іншых жанраў? 2. Успомніце, якія творы называюць сатырычнымі. У чым іх адрозненне ад гумарыстычных? 3. Чаму Кандрат Крапіва абраў менавіта такі псеўданім? |
Пытанні
![]() |
1. Карыстаючыся даведачнымі матэрыяламі і тэкстам артыкула, падрыхтуйце ў групах віртуальнае інтэрв’ю з пісьменнікам «Крапіва расказвае пра сябе» (4-5 пытанняў з адказамі). Пастарайцеся пазбягаць агульнавядомых фактаў. Прадэманструйце аднакласнікам. |
2. Прыгадайце або прачытайце ў слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, што такое «тэорыя бесканфліктнасці». |