Кандрат Крапіва

1. Згадайце, з якіх твораў Кандрата Крапівы крылатыя выразы: «Бывае, праўда вочы коле...», «Другі баран ні “бэ” ні “мя”, а любіць гучнае імя». Да якога жанру належаць гэтыя творы? У чым яго адметнасць? Ці знаёмы вы з тэкстамі аўтара іншых жанраў?
2. Успомніце, якія творы называюць сатырычнымі. У чым іх адрозненне ад гумарыстычных?
3. Чаму Кандрат Крапіва абраў менавіта такі псеўданім?

Пытанні

1. Карыстаючыся даведачнымі матэрыяламі і тэкстам артыкула, падрыхтуйце ў групах віртуальнае інтэрв’ю з пісьменнікам «Крапіва расказвае пра сябе» (4-5 пытанняў з адказамі).
Пастарайцеся пазбягаць агульнавядомых фактаў. Прадэманструйце аднакласнікам.
2. Прыгадайце або прачытайце ў слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў, што такое «тэорыя бесканфліктнасці».