* Язэп Пушча

1. Параўнайце гады нараджэння Язэпа Пушчы, Міхася Зарэцкага, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Жылкі.
Ці можна сказаць, што яны сталі новым літаратурным пакаленнем пасля кагорты Коласа, Купалы, Багдановіча, Бядулі, Гарэцкага, Ластоўскага?
2. Паўтарыце, якія рысы ўласцівы маладнякоўскай паэзіі, а якія — творчай канцэпцыі ўзвышэнцаў.

Пытанні

1. Якім чынам Язэп Пушча паўплываў на развіццё літаратурнага руху ў Беларусі ў 1920-я гады?

2. На базе педагагічнага факультэта БДУ, дзе вучыўся паэт, пазней быў створаны педагагічны ўніверсітэт.
Знайдзіце ў рэпазіторыі БДПУ прэзентацыю «20 нечаканых фактаў пра Язэпа Пушчу» і падрыхтуйце вуснае паведамленне пра літаратурную дзейнасць пісьменніка.