Якуб Колас

1. З якімі творамі (урыўкамі з твораў) Якуба Коласа вы знаёміліся раней?
2. Што вам вядома пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка?

Пытанні

1. Падрыхтуйце рэферат «Асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху Якуба Коласа».
Прытрымлівайцеся наступнай структуры: тытульная старонка, уступ, асноўная частка, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры, дадаткі (ілюстрацыі, схемы, прэзентацыі, аўдыяфайлы і інш.).
2. Акрэсліце значэнне творчай спадчыны Якуба Коласа для беларускай культуры.
3. Складзіце хіт-парад «Пяць песень на словы Якуба Коласа».
Патлумачце ваш выбар.
Прааналізуйце літаратурныя і музычныя вартасці дзвюх песень са складзенага вамі хіт-парада.