*§ 9-1. Геапалітычнае становішча і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Грамадазнаўства. 11 клас |
Книга: | *§ 9-1. Геапалітычнае становішча і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Sunday, 7 September 2025, 02:13 |
Паняцце геапалітыкі. Сярод узаемазвязаных і ўзаемаабумоўленых элементаў палітыкі асаблівае месца займае геапалітыка. Традыцыйна гэтым тэрмінам абазначалі залежнасць паміж дзяржаўнай палітыкай і геаграфічным асяроддзем, у межах якой яна здзяйсняецца.


Параўнайце азначэнні геапалітыкі з артыкулаў на розных мовах у свабоднай энцыклапедыі «Вікіпедыя».
Ці істотна адрозніваюцца артыкулы пра геапалітыку на розных мовах? На якія крыніцы інфармацыі даюцца спасылкі? Ці можна давяраць гэтым крыніцам?





Як вы разумееце хрэстаматыйную формулу бацькі брытанскай геапалітыкі Макіндэра: «Хто валодае Хартлендам, той валодае Сусветным востравам, хто валодае Сусветным востравам, той валодае светам»?
Як вы лічыце, чаму многія крытыкі папракалі Ратцэля ў тым, што ён напісаў «Катэхізіс для імперыялістаў»? Якую знешнюю палітыку праводзіла ў час напісання кнігі «Аб законах прасторавага росту дзяржаў» Германія?
Выкажыце меркаванне, якую пазіцыю занялі вучоныя Ратцэль, Чэлен, Макіндэр у дачыненні да распачатай Першай сусветнай вайны. Апраўдвалі ці асуджалі яны агрэсіўную знешнюю палітыку ваюючых дзяржаў? Праверце свае меркаванні.
Што можа расказаць пра геапалітыку карта-карыкатура?





У 1914 г. вядомым партугальскім ілюстратарам Антоніа Суарэсам была створана Mappa Humorístico da Europa («Гумарыстычная карта Еўропы»). Кожная з 21 краіны на карце прадстаўлена ў выглядзе жывёлы. Якія геапалітычныя стэрэатыпы высмейвае дадзеная карыкатура? Ці можна лічыць карту-карыкатуру Суарэса свайго роду папрокам у адрас еўрапейскіх дзяржаў, якія сваімі дзеяннямі ў той час уцягнулі Еўропу ў Першую сусветную вайну?
Уважліва разгледзьце карты-карыкатуры, прысвечаныя падзеям на еўрапейскім тэатры ваенных падзей у 1915 г. Вызначце, у якіх краінах створаны дадзеныя карты (мова карты, выкарыстаныя малюнкі).
Якую ролю мелі ідэі аб кантролі над тэрыторыяй, аб заканамернасцях размеркавання і пераразмеркавання сфер уплыву ў абгрунтаванні сусветных войнаў?
Геапалітыка ў гісторыі: сухапутныя дзяржавы супраць марскіх?



Геапалітычны статус Беларусі. Геапалітычнае становішча Беларусі асаблівае.

Вызначце, у якім беларускім горадзе знаходзіцца навукова ўстаноўлены геаграфічны цэнтр Еўропы.
Выкарыстайце памятку па рабоце з фотаздымкам помніка ці мемарыяла.
Беларусь мяжуе з пяццю краінамі і знаходзіцца на перакрыжаванні двух міжнародных транспартных калідораў, што з’яўляецца даволі рэдкім спалучэннем для сярэдняй еўрапейскай дзяржавы. Памежная тэрыторыя Беларусі ўключае 58 са 118 раёнаў, або 49 % ад іх агульнай колькасці, а таксама 4 абласныя цэнтры. Яе плошча складае амаль 180 тыс. км2, або 87 % ад агульнай плошчы краіны (207,6 тыс. км2). Дадзены фактар павышае ролю сістэмы гарантавання пагранічнай бяспекі.


Наша краіна знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы і адначасова на стыку гандлёва-эканамічных, транспартна-лагістычных, культурна-цывілізацыйных, ваенна-стратэгічных траекторый развіцця. Гэта дае перавагі краіне, у тым ліку ў пытаннях транзіту. Так, праз Беларусь пралягае самы кароткі транспартны шлях паміж дзяржавамі СНД і краінамі Еўропы. Нягледзячы на адсутнасць выхаду да мора і абмежаванасць пераліку карысных выкапняў, Беларусі ўдаецца выкарыстоўваць свае перавагі для ўмацавання становішча ў сістэме светагаспадарчых сувязей. Беларусь з’яўляецца экспартна арыентаванай дзяржавай з добра развітым вытворчым сектарам і сельскай гаспадаркай. 61 % вырабленай прадукцыі экспартуецца.

Нацыянальныя інтарэсы і бяспека Рэспублікі Беларусь. Нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь ахопліваюць усе сферы жыццядзейнасці асобы, грамадства і дзяржавы, цесна ўзаемазвязаны і з’яўляюцца канцэптуальнымі арыенцірамі для яе доўгатэрміновага развіцця. Стратэгічнымі нацыянальнымі інтарэсамі з’яўляюцца: забеспячэнне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, непахіснасці канстытуцыйнага ладу; устойлівае эканамічнае развіццё і высокая канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі; дасягненне высокага ўзроўню і якасці жыцця грамадзян (з Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі 2010 г.).
Асноўныя нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь
Палітычная сфера | |
---|---|
|
|
Эканамічная сфера | Сацыяльная сфера |
|
|
Навукова-тэхналагічная сфера | Інфармацыйная сфера |
|
|
Дэмаграфічная сфера | Экалагічная сфера |
|
|
Ваенная сфера | |
|

Інфармацыйная бяспека і яе значэнне. Сучаснае развіццё тэхналогій дазваляе рашаць многія задачы і аказваць уплыў на працэсы, якія адбываюцца, і без фактару фізічнага перамяшчэння асоб. Як адзначана ў Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь 2019 г., «на сучасным этапе сусветнага развіцця інфармацыйная сфера набывае ключавое значэнне для чалавека, грамадства, дзяржавы і аказвае ўсёабдымны ўплыў на эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя працэсы, якія адбываюцца ў краінах і рэгіёнах», «разам з тым трансфармацыя соцыуму ў інфармацыйнае грамадства спараджае новыя рызыкі, выклікі і пагрозы, якія напрамую закранаюць пытанні гарантавання нацыянальнай бяспекі, інфармацыйнай інфраструктуры, інфармацыйных сістэм і рэсурсаў».
У чым перавага і рызыка глабальнай інфармацыйнай прасторы?
Інфармацыйная бяспека з’яўляецца неад’емнай часткай нацыянальнай бяспекі.
Інфармацыйны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь — неад’емнае і выключнае вяршэнства права дзяржавы самастойна вызначаць правілы валодання, карыстання і распараджэння нацыянальнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, здзяйсняць незалежную знешнюю і ўнутраную дзяржаўную інфармацыйную палітыку, фарміраваць нацыянальную інфармацыйную інфраструктуру, гарантаваць інфармацыйную бяспеку.

Тры законы рабатэхнікі пісьменніка-фантаста А. Азімава (1942) трывала ўвайшлі ў наша жыццё і сапраўды сталі беспамылковымі прынцыпамі тэхнічнай эвалюцыі.
Юрысты (напрыклад, Ф. Паскуале) прапануюць іх дапоўніць, развіўшы асновы ўзаемадзеяння «чалавек — лічбавыя тэхналогіі і тэхналогіі штучнага інтэлекту». У цяперашні час ЮНЕСКА актыўна распрацоўвае правілы этыкету штучнага інтэлекту.
3 законы рабатэхнікі
Закон 1
Робат не можа нанесці шкоду чалавеку ці сваёй бяздзейнасцю дапусціць, каб чалавеку была нанесена шкода.
Закон 2
Робат павінен падпарадкоўвацца ўсім загадам, якія дае чалавек, акрамя тых выпадкаў, калі гэтыя загады супярэчаць першаму закону.
Закон 3
Робат павінен клапаціцца пра сваю бяспеку ў той ступені, у якой гэта не супярэчыць першаму і другому законам.
