§ 10. Правілы пабудовы сказаў з параўнальнымі зваротамі, знакі прыпынку
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 11 клас |
Книга: | § 10. Правілы пабудовы сказаў з параўнальнымі зваротамі, знакі прыпынку |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Tuesday, 21 October 2025, 10:59 |
Практыкаванне 134
Прачытайце табліцу. Раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі, дапоўніўшы прыкладамі.
Параўнальныя звароты | |
Выдзяляюцца коскамі: | |
у пачатку сказа | |
у сярэдзіне сказа | |
у канцы сказа | |
Не выдзяляюцца коскамі: | |
больш як (менш чым, не часцей як, усё роўна як) + параўнальны зварот | |
устойлівыя выразы як мага, як след | |
параўнальны зварот = іменная частка выказніка | |
не, зусім, амаль + параўнальны зварот | |
параўнальны зварот = ‘у якасці’ |
Практыкаванне 135
Прачытайце верш. Да якога віду лірыкі ён адносіцца? Якія моўныя сродкі дапамагаюць перадаць пачуццё пяшчоты? Назавіце адасобленыя члены сказа і параўнальныя звароты, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры іх.
У электрычцы люднай, пры акне,
З дзяўчынай ехаў ён — і тым уразіў,
Што сон яе ў руках трымаў, як вазу,
Не бачыў ні суседзяў, ні мяне.
У вокны барабаніў дождж мацней,
Вагон рыпеў, падрыгваў час ад часу,
А хлопец не аслабіў рук ні разу,
Замёр і сам, як у чароўным сне.
На ўвесь састаў, відаць, вагон адзіны
Ускалыхнуў пяшчотныя ўспаміны.
Глядзелі мы на шчасце маладых,
Пра свой узрост забыўшы на хвілінку,—
І ціха, каб не патрывожыць іх,
Сыходзіў кожны на сваім прыпынку.
М. Маляўка.
Практыкаванне 137
Прачытайце сказы. Спішыце, захоўваючы пунктуацыйныя і арфаграфічныя нормы. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку і напісанне слоў з устаўленымі літарамі.
1. Прырода прыбралася як мала..іца (С. Давідовіч). 2. Аказа..ся ў да..гах як у ша..ках (І. Капыловіч). 3. Здавалася адбываецца ўсё нібыта ў сне (Г. Пярун). 4. Мінула здаецца больш як па..года пасля гэтага выпа..ку пад старою бярозай (М. Паслядовіч). 5. Там сяро.. лясной драбязы стаяла і цешылася сабой як княгіня а..сыпанаяс брыльянтамі ці караламі зала..істымі шышкамі высозная разлапістая яліна (В. Макарэвіч). 6. Як на драж..ах раслі на агаро..е кабачкі і гарбузы (А. Камароўскі). 7. Усе ведаюць Міхаіла Іванавіча як чалавека пунктуальнага. 8. Вада ў Кругане нібы тонкае шкло (Л. Валасюк). 9. Пачалі лю..і жыць як лю..і (А. Козел). 10. Лета маё праля..ела нібыта страла (Н. Маеўская). 11. Менш чым за хвіліну яны пашпурлялі ў выкапаны дол мяхі ды рыштунак (Я. Конеў). 12. Цягнецца дзі..я да кветкі шыпшыны прыгожай і яснай нібы тое сонца (Г. Навасельцава). 13. І тут быццам кіпнем абдало! (А. Наварыч). 14. Больш як дваццаць пар дапытлівых вачэй гля..ела на птушку (А. Вольскі).
Практыкаванне 138
Прачытайце, звярніце ўвагу на выдзеленыя словы. Якой формай назоўнікаў (назоўнікаў і прыметнікаў) могуць выражацца параўнанні? Перабудуйце прапанаваныя сказы ў сказы з параўнальнымі зваротамі. Запішыце. Які з варыянтаў параўнання больш паэтычны?
Паміж алешніку змяёюф
Крыніца чорнай паласою
На свет зірнула, лёд прабіла,
Ў старых карчах загаманіла.
Я. Колас.
Здалёк відна
Зямля бацькоў,
Матуль,
Дзе песня б’ецца
Перапёлкай шэрай.
Р. Барадулін.
Зялёны луг, як скінуць вокам,
Абрусам пышным і шырокім
Абапал Нёмна рассцілаўсяс.
Я. Колас.
Практыкаванне 139
Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Якая пара года апісваецца ў тэксце? Падбярыце да тэксту загаловак у адпаведнасці з тэмай.
Яшчэ ўчора ўся зямля была ўслана лісцем рознакаляровым чароўным як сама восень. А сёння гэты пярэсты дыван быццам пасівеў: на ім ляжаў лебядзіным пухам снег які як ні дзіўна зусім не хацеў раставаць. І з-пад гэтага бялюткага чыстага снегу было бачна дзівоснае лісцвяное покрыва — восень нібы апранула паверх свайго звычайнага ўбору белы — убор нявесты. Вочы яе схаваліся пад танюсенькім вэлюмам туманоў якія лёгкай дымкаю на гарызонце злучалі неба з зямлёю (Паводле Д. Пятровіча).
Назавіце параўнанні. Чым яны выражаны?
Спішыце тэкст, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку.
•Растлумачце напісанне выдзеленых слоў.Раскрыйце значэнні слоў пярэсты, вэлюм.
Практыкаванне 140
Напішыце невялікае сачыненне-апісанне пра любімую пару года або роднага чалавека, выкарыстоўваючы параўнальныя звароты.