Лабараторны дослед 8. Уласцівасці бялкоў: дэнатурацыя, каляровыя рэакцыі
| Сайт: | Профильное обучение |
| Курс: | Хімія. 10 клас |
| Книга: | Лабараторны дослед 8. Уласцівасці бялкоў: дэнатурацыя, каляровыя рэакцыі |
| Напечатано:: | Гость |
| Дата: | Saturday, 6 December 2025, 07:10 |
Біурэтавая рэакцыя. Да 1–2 см3 раствору бялку прыліце роўны аб’ём разбаўленага раствору шчолачы і некалькі кропель разбаўленага бледнаблакітнага раствору меднага купарвасу. Назіраецца чырвона-фіялетавае афарбоўванне.
Ксантапратэінавая рэакцыя. Да раствору бялку дабаўце некалькі кропель канцэнтраванай азотнай кіслаты. Бялок згусае і назіраецца жоўтае афарбоўванне.