Як ахарактарызаваць гістарычнага дзеяча
| Сайт: | Профильное обучение |
| Курс: | Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XVIII ст. |
| Книга: | Як ахарактарызаваць гістарычнага дзеяча |
| Напечатано:: | Гость |
| Дата: | Thursday, 4 December 2025, 15:58 |
1. Звесткі аб жыццёвым шляху (паходжанне, найбольш значныя факты з біяграфіі), умовы, якія паўплывалі на фарміраванне асобы дзеяча, яго поглядаў.
2. Асабістыя якасці (інтэлектуальныя, маральныя, валявыя).
3. Жыццёвыя прынцыпы, ідэалы, матывы паводзін.
4. Спосабы дзеяння і сродкі дасягнення мэтаў.
5. Інтарэсы якой сацыяльнай групы выказваў гістарычны дзеяч? Пералічыце кола яго сяброў, аднадумцаў, а таксама кола ворагаў, праціўнікаў.
6. Роля дадзенай асобы ў гісторыі, вынікі і значэнне дзейнасці.
7. Вашы адносіны да гэтага гістарычнага дзеяча.
8. Мастацкая, публіцыстычная і навуковая літаратура, якая змяшчае звесткі пра згаданага дзеяча.