§ 20. Правапіс слоў разам, праз злучок і асобна
Практыкаванне № 156
Прачытайце табліцу.
Утварыце і запішыце складаныя словы з прыведзенымі ў табліцы часткамі.
| Першая частка складаных слоў |
Значэнне | Другая частка складаных слоў |
| метэа- | 1) які мае адносіны да метэаралогіі; 2) які мае адносіны да даследаванняў зямной атмасферы, да метэаралагічных з’яў |
цэнтр, станцыя, назіранні |
| агра- | агранамічны | тэхніка, сядзіба, турызм |
| сацыя- | які мае адносіны да грамадства, да навук пра грамадства | лінгвістыка, псіхалогія |
| гідра- | які мае адносіны да вады, воднай энергіі | касцюм, вузел, пушка |
| неа- | новы |
капіталізм, класіцызм, калонія |