§ 15-1. Савецкая дзяржава ў 1917—1939 гг.
Пытанні
1. Акрэсліце значэнне паняцця «грамадзянская вайна». Прывядзіце прыклады грамадзянскіх войнаў у гісторыі чалавецтва. У чым небяспека грамадзянскіх войнаў?
2. Чаму пасля перамогі рэвалюцыі ў Расіі пачалася Грамадзянская вайна? Якія яе асноўныя вынікі?
3. Ахарактарызуйце палітычныя сілы, якія прымалі ўдзел у Грамадзянскай вайне. Чым тлумачыцца перамога бальшавікоў?
4. Назавіце складнікі савецкай мадэлі мадэрнізацыі. Растлумачце прычынна-выніковую сувязь.
5. Растлумачце значэнне паняцця «індустрыялізацыя». Параўнайце індустрыялізацыю, якая ажыццяўлялася ў Расіі ў другой палове XIX ст., з індустрыялізацыяй у СССР. Якія былі яе вынікі?
6. Высветліце, якія буйныя прамысловыя прадпрыемствы былі пабудаваныя ў гады першых пяцігодак. Які іх лёс сёння?
7. З якой мэтай праводзілася калектывізацыя? Якія яна мела вынікі?
8. Якія аб’ектыўныя і суб’ектыўныя фактары абумовілі тэрміны і метады правядзення савецкай мадэрнізацыі? У чым вы бачыце супярэчлівасць яе вынікаў?