*§ 1-4. Галоўныя члены сказа. Спосабы выражэння дзейніка. Тыпы выказніка і спосабы яго выражэння. Стылістычныя магчымасці розных форм выражэння выказніка. Функцыі звязкі ў састаўным іменным выказніку
Практыкаванне 13
Прачытайце табліцу. Раскажыце, чым можа быць выражана асноўная частка састаўнога іменнага выказніка.
| Спосаб выражэння іменнай часткі выказніка | |
| Спосаб выражэння | Сказы |
| 1. Назоўнікам | Мае бацькі — урачы. |
| 2. Прыметнікам | Краявід быў прыгожы. |
| 3. Лічэбнікам | Адзін і два — тры. |
| 4. Займеннікам | Гэты камп’ютар зараз твой. |
| 5. Дзеепрыметнікам | Прырода гэтага краю не кранута нікім. |
| 6. Прыслоўем | Яечка было ўсмятку. |
| 7. Сінтаксічна несвабодным словазлучэннем | Бабулька была гадоў васьмідзесяці. |