|
1. Ахарактарызуйце вобразы Санцьяга і Маналіна. Параўнайце пачатак аповесці Э. Хемінгуэя «Стары і мора» з фіналам. Якія мастацкія дэталі сведчаць пра глыбіню сяброўства старога і малога? |
|
2. Вызначце ролю эпізода пра паядынак Санцьяга з магутным неграм у порце ў раскрыцці ідэйнага зместу твора. |
|
3. Прасачыце эвалюцыю адносін старога чалавека да рыбы. Як гэта характарызуе героя? |
 |
4. Паразважайце, кім з’яўляецца Санцьяга: пераможцам або пераможаным. Чаму? Ці пацвердзіў Санцьяга словы Хемінгуэя пра тое, што чалавека нельга перамагчы? Адказ аргументуйце. |
|
5. Як характарызуюць Санцьяга апісанні яго сноў? Раскрыйце іх сімволіку. |
|
6. Вызначце праблематыку аповесці. У якіх словах Санцьяга ўвасоблена аўтарская пазіцыя? Якія агульнагуманістычныя ідэалы сцвярджаў пісьменнік? |
 |
7. У чым заключаецца філасофскі змест аповесці «Стары і мора»? Растлумачце сімвалічны сэнс яе назвы. |
|
8. Паглядзіце фільм «Стары і мора» (1958, рэжысёр Джон Сцёрджэс). Што і чаму вам хацелася б змяніць, рыхтуючы сучасную версію? |
 |
9. Карыстаючыся інтэрнэт-рэсурсамі, пазнаёмцеся з фотапартрэтам Э. Хемінгуэя, зробленым Юсуфам Каршам. Паразважайце, чаму менавіта гэты фотаздымак стаў самым папулярным. |