* Пятрусь Броўка. Паэма «Голас сэрца»
Пытанні
| 1. Падбярыце словы для апісання эмацыянальнага стану Петруся Броўкі ў час наведвання Асвенціма. Чым ён быў выкліканы? |
|
| 2. У якіх рэаліях паказваецца маці лірычнага героя? Якія мастацкія сродкі і прыёмы выкарыстаны пры стварэнні вобраза маці? Вызначце іх функцыю. |
|
| 3. Знайдзіце ў архіве сайта газеты «Звязда» (27 студзеня 2017 года) матэрыял Анатоля Клешчука «Ніна Волах: “Упэўнена, ад смерці мяне выратавала маці Петруся Броўкі”». На аснове гэтага тэксту і паэмы зрабіце рэканструкцыю апошніх дзён Алены Сцяпанаўны Броўкі. |
|
| 4. Знайдзіце ў інтэрнэце электронныя копіі карцін беларускага мастака Міхаіла Савіцкага з серыі «Лічбы на сэрцы». Якое ўздзеянне яны аказваюць на гледача? Што яднае іх з паэмай Петруся Броўкі? |
|
| 5. Чаму «Голас сэрца» можна назваць рэквіемам? Што яднае «Рэквіем па кожным чацвёртым» Анатоля Вярцінскага і паэму Петруся Броўкі? |
|
| 6. Якія мікратэмы разглядаюцца ў кожнай з частак паэмы? Якім чынам часткі аб’яднаны ў адзінае мастацкае цэлае? |
|
| 7. Дакажыце, што «Голас сэрца» — лірычная паэма. Па якіх законах пабудаваны твор? |
|
| 8. Вызначце ролю публіцыстычнага пачатку ў паэме «Голас сэрца». Да чаго заклікае аўтар? Якія з яго ідэй актуальныя сёння? |
|
| 9. Абгрунтуйце выбар назвы. Наколькі ўдала, на ваш погляд, яна выяўляе ідэйны змест паэмы? Прыдумайце альтэрнатыўную назву, якая адпавядала б ідэі твора. |