Прамавугольнае праецыраванне на тры плоскасці праекцый
| 
 Праецыраваць прадметы можна не толькі на дзве, але і на тры ўзаемна перпендыкулярныя плоскасці; пры гэтым найбольш дакладна перадаецца форма прадмета, які адлюстроўваецца. У гэтым выпадку да двух вядомых вам плоскасцей праекцый дабаўляюць яшчэ адну — трэцюю. Гэта плоскасць перпендыкулярная франтальнай і гарызантальнай плоскасцям праекцый і называецца профільнай плоскасцю праекцый. Яна абазначаецца вялікай лацінскай літарай W. Тры ўзаемна перпендыкулярныя плоскасці праекцый утвараюць трохгранны вугал (рыс. 45). Плоскасці праекцый перасякаюцца восямі праекцый х, у, z і пунктам іх перасячэння О. Праецыраванне на тры плоскасці праекцый. У выпадку, калі для вызначэння формы прадметаў дзвюх праекцый недастаткова, узнікае патрэбнасць у трэцяй праекцыі (профільнай) (рыс. 46). 
 | 
  | 

Пабудова трэцяй праекцыі. На чарцяжы перанос ліній сувязі з гарызантальнай праекцыі на профільную (паміж восямі у і у1) ажыццяўляецца дугамі з цэнтрам у пункце О пры дапамозе цыркуля (рыс. а) ці з дапамогай пастаяннай прамой, праведзенай пад вуглом 45° (рыс. б).

Памятайце! На чарцяжы ўсе тры праекцыі размяшчаюць у праекцыйнай сувязі: гарызантальную праекцыю змяшчаюць пад франтальнай, а профільную — з правага боку ад яе. Пры гэтым франтальная і профільная праекцыі размешчаны на адной вышыні (рыс. в), лініі сувязі перпендыкулярныя адпаведным восям праекцый. Па дзвюх праекцыях цалкам можна вызначыць становішча трэцяй праекцыі (гл. Памятку 7)
| 
 Памятка 7. Алгарытм пабудовы трохпраекцыйнага комплекснага чарцяжа дэталі 
 | 
| 
 Для таго каб палегчыць разуменне паслядоўнасці праецыравання на тры плоскасці праекцый, пабудова трохпраекцыйнага чарцяжа дэталі будзе паказана на паперы ў клетку 
 | 
  | 
| 
 1. Будуецца франтальная праекцыя па памерах і на адлегласці 5 мм ад восі z: даўжыня асновы 15 мм, вышыня 5 мм, вышыня выступу 5 мм, шырыня выступу 5 мм  
 | 
  | 
| 
 2. Для пабудовы гарызантальнай праекцыі апускаюцца 3 лініі праекцыйнай сувязі з франтальнай праекцыі   3. Па восі у адкладаюцца тры значэнні: ад восі х (плоскасці V) 5 мм, шырыня асновы дэталі 15 мм і шырыня выступу 10 мм 
 | 
  | 
| 
 4. Праводзяцца лініі праекцыйнай сувязі на профільнай праекцыі асновы дэталі трэцяй праекцыі 
 | 
  | 
| 
 5.  Абводзяцца контуры дэталі суцэльнай асноўнай тоўстай лініяй 6. Прастаўляюцца памеры дэ-талі 
 | 
  | 
Усе праекцыі знаходзяцца ў праекцыйнай сувязі адна з адной. Якім чынам можна выканаць пабудову профільнай праекцыі?
Пабудова трохпраекцыйнага чарцяжа пункта. Разгледзім прыклад пабудовы трохпраекцыйнага чарцяжа пункта.
1. З пункта А апускаюць на плоскасці V, H і W перпендыкуляры і атрымліваюць праекцыі пункта А: а′ — гарызантальная праекцыя, а″ — франтальная праекцыя, а″′ — профільная праекцыя. 
2. Мысленна выдаляюць пункт А і паварочваюць плоскасць Н вакол восі праекцый х да сумяшчэння з плоскасцю V. Плоскасць W паварочваюць на вугал 90° управа да сумяшчэння з плоскасцю V.
3. Праекцыі а′, а″ і а′″ знаходзяцца на лініях праекцыйнай сувязі.

Па наглядным відарысе прадмета знайдзіце тры яго праекцыі.
