* Лірычныя мініяцюры
Пытанні
| 1. На розум або на пачуцці ўздзейнічаюць імпрэсіі Змітрака Бядулі? Абгрунтуйце адказ. |
|
| 2. Якія пачуцці перажывае лірычны герой яго твораў? | |
| 3. Адзначце ролю ў арганізацыі тэксту «Плач пралескаў» сінтаксічных сродкаў выразнасці (паўтораў, інверсіі). Яны набліжаюць твор да паэзіі або прозы? |
|
| 4. Падзяліце абразок «Нібы рупны араты» на часткі. Як паводле частак можна супаставіць стан прыроды і лірычнага героя? |
|
| 5. Якія адчуванні пераважаюць у абразку «Нібы рупны араты» (зрокавыя, тэмпературныя, цялесныя, паху, руху, смаку)? | |
| 6. З дапамогай якіх мастацкіх сродкаў аўтар дасягае дакладнай перадачы ўнутранага стану героя ў абразках? | |
|
7. Адшукайце ў інтэрнэце кампазіцыю імпрэсіяніста Клода Дэбюсі «Месячнае святло» і рэпрадукцыі твораў беларускага мастака-імпрэсіяніста Леаніда Афрэмава. У чым іх падабенства да мініяцюр Бядулі? |