П’еса «Раскіданае гняздо»
Пытанні
| 1. Чаму можна сцвярджаць, што п’еса «Раскіданае гняздо» мае выражаны сацыяльна-філасофскі і гуманістычны змест? | |
| 2. У чым асаблівасць сюжэта п’есы? Вызначце асноўныя сюжэтныя лініі. | |
| 3. Назавіце праблемы, што закранаюцца ў творы. Якія шляхі прапануе Янка Купала для іх вырашэння? Ці ёсць сярод іх найлепшы? Абгрунтуйце думку. |
|
| 4. Якія групы вобразаў можна вылучыць у п’есе? | |
| 5. Чым праўда Сымона адрозніваецца ад праўды Зоські? | |
| 6. Раскрыйце ролю вобраза Старца ў драме. | |
| 7. Дзеля чаго, на вашу думку, аўтарам быў уведзены вобраз Незнаёмага? | |
| 8. Што (каго) сімвалізуюць у драме: сям’я Зяблікаў; разбураная хата; крыж, які ставіць Сымон на магіле бацькі; кветкі ў руках і ў вянку Зоські; скрыпка, якую ладзіць Данілка; жабрачыя торбы, якія шые Марыля, носіць Старац? Абагульніце меркаванні і вызначце, што сімвалізуе назва твора. |
|
| 9. У чым заключаюцца жанравыя адметнасці «Раскіданага гнязда»? | |
| 10. Уважліва разгледзьце афішу спектакля паводле п’есы Янкі Купалы. Прыдумайце сваю афішу. Што на ёй павінна быць адлюстравана? Чаму? |
|
| 11. Звярніцеся да фотаздымка спектакля «Раскіданае гняздо». Як вы думаеце, што за сцэна на ім паказана? Наколькі акцёрам (Марыля — Вольга Клебановіч, Сымон — Аляксей Шадзько, Зоська — Аксана Лясная) удалося перадаць драматызм сітуацыі? |
|
| 12. Па магчымасці пазнаёмцеся з пастаноўкай (тэлепастаноўкай) спектакля паводле «Раскіданага гнязда». Паразважайце, чаму б вы параілі (або не параілі) свайму сябру пайсці на спектакль. |
|
| 13. Інсцэніруйце ўрывак з п’есы «Раскіданае гняздо», які вы лічыце адным з ключавых у творы. |