РАЗДЗЕЛ VІ. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ
Развіццё культуры на беларускіх землях у ІХ — ХІІІ стст. знаходзілася пад моцным уплывам візантыйскай культуры, узоры якой пранікалі спачатку ў гарады, а затым і ў асяродак шматлікага сялянства. Працэс быў паступовы, бо адбывалася фарміраванне дзвюх формаў культуры: арыстакратычнай і народнай. На беларускіх землях склалася свая версія грэка-візантыйскай культуры, якая найбольш ярка праявілася ў пісьменстве, архітэктуры і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.З утварэннем шматнацыянальнай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, пашырэннем яе палітычных, эканамічных і культурных стасункаў з Каралеўствам Польскім, Свяшчэннай Рымскай імперыяй і іншымі краінамі, хрышчэннем Літвы па каталіцкім абрадзе адбывалася паступовае пранікненне на беларускія землі заходнееўрапейскай культурнай традыцыі.
У эпоху Адраджэння культура ВКЛ па асноўных прыкметах была блізкая да Паўночнага Рэнесансу. На беларускіх землях яна развівалася ва ўмовах рэлігійнай цярпімасці і апоры праваслаўнага насельніцтва на грэка-візантыйскую, старажытнарускую культуру.
У канцы ХVІ — сярэдзіне ХVІІІ ст., ва ўмовах Контррэфармацыі, культура Беларусі ў адрозненне ад паступовага палітычнага і эканамічнага заняпаду Рэчы Паспалітай развівалася ў многіх кірунках на аснове мясцовых традыцый і спалучэння каталіцкай і праваслаўнай культур. І толькі ў другой палове ХVІІІ ст. адбылося актыўнае пранікненне на беларускія землі ідэй Асветніцтва, якое садзейнічала фарміраванню свецкіх напрамкаў культурнага жыцця.
1. У чым розніца паміж элітарнай, народнай і масавай культурай?
2. Якія віды матэрыяльнай і духоўнай культуры вы ведаеце?
1. У якіх усходнеславянскіх гарадах былі ўзведзены Сафійскія саборы? Што яны сімвалізавалі?2. Назавіце асноўныя рысы візантыйскага стылю.
1. Якія жанры характэрныя для сярэднявечнага заходнееўрапейскага жывапісу? Што такое фрэска?
2. Які помнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі з’яўляецца шэдэўрам і хрысціянскай каштоўнасцю?
Які ўплыў аказвала царква на духоўнае жыццё грамадства ў Сярэднявеччы?
Што такое эпоха Адраджэння? Хто такія гуманісты?
1. Успомніце, што такое барока.
2. У якіх сферах культуры праяўлялася барока?
1. Што такое Асветніцтва?
2. Назавіце асноўныя ідэі, прапанаваныя ідэолагамі Асветніцтва.
Якія школы існавалі ў ВКЛ у XV — пачатку XVI ст.?
1. Што азначае паняцце «матэрыяльная культура»?
2. У чым заключаюцца асаблівасці менталітэту беларускага этнасу?
