Лабараторны дослед 8. Выяўленне іонаў кальцыю ў растворы
Рэактывы: хларыд кальцыю, нітрат кальцыю, карбанат натрыю, сульфат натрыю.
1. У дзве прабіркі наліце растворы хларыду і нітрату кальцыю. У абедзве прабіркі дадайце раствор карбанату натрыю. Звярніце ўвагу на падабенства асадкаў.
2. У дзве новыя прабіркі наліце растворы хларыду і нітрату кальцыю і дадайце раствор сульфату натрыю. Звярніце ўвагу на працэс утварэння асадкаў.
Параўнайце атрыманыя асадкі — карбанат і сульфат кальцыю.
Які з рэактываў — карбанат або сульфат натрыю — лепш выкарыстоўваць для выяўлення іонаў кальцыю?