Прадмова да раздзела 1 «Хімічныя кампаненты жывых арганізмаў»
З курса біялогіі 10-га класа вы ведаеце, што жывая прырода ўяўляе сабой сукупнасць біялагічных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі, аж да біясфернага. Аднак у аснове існавання і функцыянавання кожнай жывой сістэмы, якой бы складанай яна ні была, ляжыць узаемадзеянне малекул розных рэчываў — бялкоў, вугляводаў, ліпідаў, нуклеінавых кіслот і інш. Такім чынам, пачатковым узроўнем арганізацыі жыцця з’яўляецца малекулярны. Біялагічныя малекулы забяспечваюць захаванне, рэалізацыю і перадачу спадчыннай інфармацыі, абмен рэчываў, пераўтварэнне энергіі і іншыя працэсы жыццядзейнасці. Вывучэнне будовы і функцый біямалекул дапамагае зразумець з’явы, якія адбываюцца на наступных, больш высокіх узроўнях.
Last modified: Thursday, 19 August 2021, 2:07 PM