Прадмова да раздзела 2 «Клетка — структурная і функцыянальная адзінка жывых арганізмаў»

Хімічныя злучэнні, якія былі вывучаны ў папярэднім раздзеле, забяспечваюць усе працэсы жыццядзейнасці, аднак жывымі іх назваць нельга. Наступным пасля малекулярнага з’яўляецца клетачны ўзровень арганізацыі жыцця. Менавіта клетка ўяўляе сабой найменшую жывую сістэму, паколькі валодае ўсімі прыметамі і ўласцівасцямі жывога. Яна ажыццяўляе абмен рэчываў і энергіі, здольная да самарэгуляцыі, росту, развіцця, размнажэння і г. д. Клеткі і іх кампаненты падобныя ва ўсіх жывых арганізмаў: у кожнай клетцы ёсць цытаплазматычная мембрана, цытаплазма і генетычны (спадчынны) матэрыял. Будову і функцыянаванне клетак, працэсы іх размнажэння, старэння і гібелі вывучае навука цыталогія.

Последнее изменение: Четверг, 19 Август 2021, 14:07