Падвядзём вынікі

Мнагаклетачныя арганізмы здольныя ствараць для сваіх клетак аптымальныя ўмовы існавання. Гэтыя ўмовы падтрымліваюцца на працягу ўсяго жыцця арганізма за кошт сумеснай дзейнасці ўсіх яго органаў і сістэм. У раслін такая дзейнасць рэгулюецца з дапамогай фітагармонаў. У жывёл пастаянства ўнутранага асяроддзя пад­трымліваецца спецыяльнымі сістэмамі — нервовай і эндакрыннай. Гэтыя сістэмы дзейнічаюць сумесна, што забяспечвае нейрагумаральную рэгуляцыю.

Асаблівую ролю ў падтрыманні гамеастазісу ў пазваночных жывёл адыгрывае імунная сістэма. Яна забяспечвае як ахову ўнутранага асяроддзя арганізма ад пранікнення ўзбуджальнікаў хвароб і чужародных рэчываў, так і вызваленне ад іх у выпадку пранікнення. Клеткі імуннай сістэмы — лейкацыты — ажыццяўляюць неспецыфічныя і спецыфічныя ахоўныя рэакцыі, дзякуючы якім у жывёл ёсць відавы (прыроджаны) імунітэт, а на працягу жыцця фарміруецца індыві­дуальны (набыты) імунітэт.

Последнее изменение: Четверг, 24 Июнь 2021, 12:28