*Падвядзём вынікі

Адным з найважнейшых спосабаў прыстасавання арганізмаў да разнастайнасці ўмоў навакольнага асяроддзя з'яўляюцца паводзіны. Гэта рэакцыі жывога арганізма на ўплыў унутраных і знешніх фактараў, якія служаць для ажыццяўлення кантакту з навакольным светам і накіраваны на задавальненне патрэбнасцей. Вылучаюць прыроджаныя і набытыя формы паводзін. Прыроджаныя формы паводзін генетычна запраграміраваны, пастаянныя на працягу жыцця і эфектыўныя ў адносна пастаянных умовах асяроддзя. Набытыя формы паводзін развіваюцца на працягу жыцця як вынік індывідуальнага вопыту арганізма і спрыяюць выжыванню ў зменлівых умовах асяроддзя. Паводзіны жывёл уяўляюць сабой спалучэнне як прыроджаных, гэтак і набытых форм. Многія жывёлы для павышэння жыццяздольнасці і выжывальнасці аб’ядноўваюцца ў групы. Адрозніваюць выпадковыя групы і групы з сацыяльнай іерархіяй. Паводзіны чалавека вызначаюцца як біялагічнымі патрэбнасцямі, гэтак і сацыяльнымі матывамі. Найважнейшым фактарам і ўмовай фарміравання і развіцця асобы чалавека выступае сацыяльнае асяроддзе.

Последнее изменение: Среда, 15 Сентябрь 2021, 13:28