*Прадмова да раздзела «Паводзіны як вынік эвалюцыі»

Як вы ўжо ведаеце, фарміраванне ў арганізмаў розных адаптацый з'яўляецца вынікам эвалюцыйнага працэсу. Адной з форм адаптацый з'яўляюцца паводзіны — рэакцыі жывога арганізма на ўплыў унутраных і знешніх фактараў, якія служаць для ажыццяўлення кантакту з навакольным светам і накіраваны на задавальненне патрэбнасцей. Звычайна паняцце «паводзіны» ўжываюць у дачыненні да жывёл, аднак самыя прымітыўныя яго формы назіраюцца ўжо ў рухомых мікраарганізмаў. Вывучэннем паводзін жывёл займаецца навука эталогія.

Апошняе змяненне: Панядзелак 4 Кастрычнік 2021 9:15