* ПАЎТАРЭННЕ І АБАГУЛЬНЕННЕ ВЫВУЧАНАГА
1. Якая з трох галін літаратуразнаўства прапушчана:
а) тэорыя літаратуры;
б) літаратурная крытыка;
в) … ?
2. Выберыце жанры літаратуры Сярэдневякоўя: летапіс, гістарычная аповесць, слова, трагікамедыя, хаджэнне, раман-эпапея, навела, пахвала, жыціе, трыялет.
3. Як звязаны адраджэнскі светапогляд, рэфармацыйны рух і пачатак кнігадрукавання ў Беларусі?
4. Выберыце факты, які звязаны з жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны:
а) нарадзіўся ў сям’і паляўнічага;
б) выдавец «Катэхізіса»;
в) доктар медыцынскіх навук;
г) пачаў кнігадрукаванне за межамі Радзімы;
д) яго паэмы напісаны лацінскай мовай.
5. Творы якіх жанраў разыгрываліся батлеечнікамі: лірычных, эпічных, драматычных?
6. Хто такія філаматы, філарэты, прамяністыя?
Якія пісьменнікі выйшлі з названых гурткоў?
7. Выберыце мовы, на якіх часцей за ўсё пісалі беларускія аўтары ў ХІХ стагоддзі: італьянская, лаціна, старабеларуская, руская, балгарская, польская, беларуская.
8. Чаму пачатак ХХ стагоддзя называюць нашаніўскім перыядам?
9. Вучань Х класа з памылкамі спісаў у суседа наступны сказ: «Аўтарам алергічнага апавядання з’яўляецца Ядвіга ІІІ».
Здагадайцеся, пра якога аўтара ішла гаворка і які мастацкі твор меўся на ўвазе.
10. Хто з пералічаных герояў марыў мець сваю зямлю: Сымон-музыка, Сымон Зяблік, Сымон Ракуцька, Аліндарка, Васіль Дзяцел, Ян Шымкунас, Андрэй Лабановіч?
11. Па ўрыўку з твора адгадайце яго аўтара і назву.
Назавіце імёны персанажаў:
а) «Такім чынам, гэта костка і іншыя матэрыялы даюць нам падставу меркаваць, што гэта велізарная жывёліна часткова падобна была на нашу свінню, а часткова на маманта, з якім, відавочна, была ў блізкім сваяцтве».
б) «— Якое моцнае вядро! як камень, як жалеза: хоць ты гарматы на ім вазі! Вунь, бач, жонка, як я стану на гэтае вядро нагамі, і ліха яго не возьме.
*** паставіў на снег вядро і намерыўся наступіць на яго нагою.
— Што ты робіш?
— Я не баюся — стану, — бо моцнае!»
в) «— Гэта злачынства... так, злачынства. Гэта псаванне дзяцей... І сабе нахаба... Слухайце, гэта ж ясна, як дзень. Нам трэба тварыць новых людзей, людзей калектыву, у якіх няма матак, бацькоў, у якіх бацькі — усё чалавецтва».
г) «— І як гэта ты, бабка, шаптаць навучылася?
— Навучылася, панічыку, навучылася!
— А хто цябе навучыў?
— Ой, панічок, вы ўсё хочаце ведаць!
— А што ж, бабка: навучыўся б, і да мяне хадзілі б людзі, і я памагаў бы ім.
— Няможна гэта, панічыку!»
д) «Вырві ты з чалавека сэрца і ўстаў на яго месца звярынае, дык у чалавечых грудзях і звярынае сэрца стане чалавечым…»
е) «Яна адхінулася ад плота, прамовіла:
— Вельмі ж ты хапаўся!
— Вельмі, — не адразу зразумеў ён.
— Яно і відно: пеўні скора заспяваюць!
— Гуза на ўзболатак вадзіў...»
12. Разгадайце крыжаванку па паэзіі.
13. Пазнайце мастацкія творы па дэфармаваных тэкстах, назавіце аўтара:
а) Мой, брат, Беларусам, роднай, дзядоў, прадзедаў, браце, Беларус, беларуская, тваёй, тваёй, брат, дзетак, бацькаўскі, родны, сваім, Беларус, сваю, радзімаму, брацця.
б) Як та ра, цв ў гэ ле Га. Яш, зд, уч бы га, па, а во уж, гл — у са до па дз, у са кр св! Ка то вы!
Гл на Га, ра і — за ма вы пр з жа — зг: вы, ня, ні не ск! Ча пр гэ га — ас жа — ус Га ма-ня, ка, шт да ва ўс вы ў ма. З аб — ды як вы: і не ро, і не гл — ху, мо ск, і пл, як у ма, ву, і ру то. І ко чо, гу, аж бл, бы на, і см на тв та ж, і шч та ж вы.
в) Сказаў — уставай — лёг — прайшлі — ішлі — кідалі — калолі — палілі — узнімалі — аддзёр — зваліўся — стала балюча — прыляцелі.
г) Блрс, м шпшн,
злн лст, чрвн цвт!
втр дзкм н згнш,
чрнблм н зрсцш.
д) Я ае ы ааа аі а уіы
У іую іюю о
I аа:
«аые эыя уыя оі,
Яыя оі еуеа?
а і яі аае оа,
I яеа а оа яя.
о ы аія?
оі ааоыя, — ауіі яо яё.
ао а яі
аі і аі, о і оы,
аі е ы аа яі
а о?»
14. Устанавіце адпаведнасць паміж структурай пісьмовай работы і яе відам.
15. Крыжаванка па тэорыі літаратуры:
"Якія тропы, рытарычныя або сінтаксічныя (стылістычныя) фігуры выкарысталі паэты ў наступных радках?"