ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДЛЯ ПАЎТАРЭННЯ І ПАДАГУЛЬНЕННЯ

1. Якія біяграфічныя факты пра пісьменнікаў-франтавікоў вас найбольш уразілі?
2. Як вайна паўплывала на лiтаратурны працэс?
Цi чыталi вы творы замежных аўтараў пра перыяд Другой сусветнай вайны?
Паразважайце, што можа аб’ядноўваць лiтаратуры розных краiн таго часу.
3. Ахарактарызуйце тэматыку творчасці пісьменнікаў у ваенны перыяд.
4. Выберыце верш ваеннай пары, які вас асабіста крануў.
Падрыхтуйце ролік з дэкламацыяй верша для сайта ўстановы адукацыі.
5. Якая роля сатырычных часопісаў, плакатаў і газет у развіцці літаратуры ваенных гадоў?
6. Выканайце заданне «5 пытанняў» па творчасці Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка.
7. Акрэсліце значэнне творчасці Кузьмы Чорнага для беларускай літаратуры.
8. Пералічыце праблемы, якія пастаўлены аўтарам у рамане «Пошукі будучыні».
9. Складзіце сінквейн «Раман “Пошукі будучыні”».
* 9−1. З кім з беларускіх класікаў можна параўнаць французскага пісьменніка Андрэ Маруа?
* 9−2. Якая вечная тэма гучыць у навеле Андрэ Маруа «Пакаранне золатам»?
10. Паразважайце, чым адрозніваецца паказ вайны ў паэзіі і прозе.
Последнее изменение: Среда, 3 Февраль 2021, 23:20