1. Ахарактарызуйце статус, якім вы валодаеце, і сацыяльныя ролі, якія вы выконваеце, у кожнай са сфер жыцця грамадства. На аснове характарыстыкі стварыце плакат з выявай уласнага статуснага набору.

2. Складзіце і запоўніце табліцу «Сферы жыцця грамадства ў паняццях». Устанавіце і растлумачце сувязі паміж асноўнымі паняццямі, якія ўжываюцца для характарыстыкі сфер жыцця грамадства.

img

3. Дакажыце ўзаемасувязь і ўзаемазалежнасць сфер жыцця грамадства. Выкарыстайце пры адказе ментальныя карты на форзацах.

4. Вывучэнне якой сферы жыцця грамадства вас больш за ўсё зацікавіла? Абгрунтуйце свой выбар.

5. На аснове тэксту вучэбнага дапаможніка складзіце імянны паказальнік асоб, якія зрабілі істотны ўклад у развіццё навук пра грамадства. Каго вы туды ўключыце?

6. Якія кнігі або навуковыя працы пра грамадства, што прыгадваюцца ў вучэбным дапаможніку, вас зацікавілі? Чаму? Стварыце ТОП-5 «Кнігі пра грамадства, якія варта прачытаць кожнаму».

7. Якія ідэі прапанаваных у вучэбным дапаможніку міні-праектаў вы ўвасобілі ў гэтым навучальным годзе? Чаму? Ці будзе іх працяг?