ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДЛЯ ПАЎТАРЭННЯ І ПАДАГУЛЬНЕННЯ
| 1. Назавіце беларускіх паэтаў пачатку ХХ стагоддзя, якіх вы ведаеце. | |||||||||||||||||||||||||
| 2. Якія празаічныя творы сталі знакавымі ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя? | |||||||||||||||||||||||||
| 3. Каго з беларускіх драматургаў першых дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя вы можаце назваць? | |||||||||||||||||||||||||
| 4. Ці можна сцвярджаць, што на пачатку ХХ стагоддзя ў Беларусі пачала актыўна развівацца літаратурная крытыка? Чаму? |
|||||||||||||||||||||||||
| 5. Назавіце мадэрнісцкія і авангардысцкія плыні, якія аказалі ўплыў на беларускую літаратуру першай трэці ХХ стагоддзя. | |||||||||||||||||||||||||
| 6. Якія мэты мае публіцыстыка? Якія — літаратура? У чым заключаецца публіцыстычнасць твораў Цёткі? Прывядзіце прыклады. |
|||||||||||||||||||||||||
| * 6–1. Якія філасофскія пытанні разглядаюцца ў апавяданні Цёткі «Асеннія лісты»? Да якога напрамку ў філасофіі іх можна аднесці? |
|||||||||||||||||||||||||
| 7. Якія рысы вылучаюць тэксты Ядвігіна Ш. сярод твораў аўтараў-сучаснікаў? | |||||||||||||||||||||||||
| * 7–1. З творамі якіх аўтараў вы маглі б параўнаць тэксты Ядвігіна Ш. паводле стылю? | |||||||||||||||||||||||||
| 8. У чым заключаецца ідэйны сэнс п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо»? | |||||||||||||||||||||||||
| 9. Што вылучае вобраз Андрэя Лабановіча сярод герояў аповесці Якуба Коласа «У палескай глушы»? | |||||||||||||||||||||||||
| * 9–1. Паглядзіце фільм «Першыя выпрабаванні» (рэжысёр Уладзімір Корш-Саблін). Ці супадаюць вобразы Андрэя Лабановіча ў кінафільме і літаратурным творы? Адказ падмацуйце прыкладамі. Чым і чаму, на вашу думку, кінематаграфічныя вобразы адрозніваюцца ад адпаведных літаратурных? |
|||||||||||||||||||||||||
| * 9–2. Чым падобныя і не падобныя паміж сабой жаночыя вобразы ў аповесці Якуба Коласа «У палескай глушы»? | |||||||||||||||||||||||||
| * 9–3. Прапануйце дзесяць эпітэтаў, якія найбольш поўна раскрывалі б вобраз Сымона-музыкі. | |||||||||||||||||||||||||
| 10. Які з вершаў Максіма Багдановіча вам найбольш падабаецца? Ці можа гэты верш стаць песняй? Чаму? |
|||||||||||||||||||||||||
| 11. Паразважайце, чаму патрыятычныя вершы нарадзіліся ў Максіма Багдановіча і Алеся Гаруна, якія доўгі час былі адарваныя ад Радзімы. Ці адчуваеце вы сябе беларусам далёка ад Радзімы? |
|||||||||||||||||||||||||
| * 11–1. Творам якіх аўтараў пачатку ХХ стагоддзя сугучна паэзія Алеся Гаруна? Чаму вы так лічыце? |
|||||||||||||||||||||||||
|
12. Параўнайце асноўныя моманты жыццёвага і творчага шляху Якуба Коласа і Янкі Купалы з дапамогай табліцы. Дадайце неабходныя звесткі.
|
Last modified: Wednesday, 7 October 2020, 12:21 AM