А.
Абсалютная вільготнасць паветра — фізічная велічыня, роўная шчыльнасці вадзяной пары, якая знаходзіцца ў паветры пры дадзеных умовах.
Аднароднае магнітнае поле — поле, індукцыя якога ва ўсіх пунктах прасторы аднолькавая.
Аднароднае электрастатычнае поле — поле, напружанасць якога ва ўсіх пунктах прасторы аднолькавая.
Адносная вільготнасць паветра — фізічная велічыня, роўная адносінам абсалютнай вільготнасці да шчыльнасці насычанай вадзяной пары пры дадзенай тэмпературы:
Аморфны стан — цвёрды некрышталічны стан рэчыва, які характарызуецца ізатрапіяй уласцівасцей і адсутнасцю пэўнай тэмпературы плаўлення.
Анізатрапія — залежнасць фізічных уласцівасцей (механічных, цеплавых, электрычных, аптычных) ад напрамку ўнутры крышталя.
Б.
Броўнаўскі рух — хаатычны рух узважаных у вадкасці або газе драбнюткіх нерастваральных цвёрдых часціц памерамі прыкладна 1 мкм і менш.
В.
Вузлы крышталічнай рашоткі — становішчы ўстойлівай раўнавагі, адносна якіх вагаюцца часціцы (іоны, атамы або малекулы), што ўтвараюць крышталь.
Г.
Газавы разрад — праходжанне электрычнага току праз іанізаваны газ.
Д.
Дыфузія — працэс узаемнага пранікнення часціц аднаго з рэчываў, якія судакранаюцца, паміж часціцамі другога рэчыва з прычыны іх цеплавога руху.
Дыэлектрычная пранікальнасць рэчыва — фізічная велічыня, якая паказвае, у колькі разоў модуль сіл электрастатычнага ўзаемадзеяння зарадаў у дадзеным аднародным асяроддзі меншы, чым модуль сіл узаемадзеяння гэтых жа зарадаў у вакууме: .
И.
Індукцыйны ток — электрычны ток, які ўзнікае ў замкнутым праводным контуры пры любой змене магнітнага патоку праз паверхню, абмежаваную гэтым контурам.
Індукцыя магнітнага поля — фізічная вектарная велічыня, модуль якой роўны адносінам максімальнага значэння сілы, якая дзейнічае з боку магнітнага поля на прамалінейны ўчастак правадніка з токам, да здабытку сілы току ў ім і даўжыні гэтага ўчастка: .
З.
Звышправоднасць — з’ява, пры якой электрычнае супраціўленне правадніка памяншаецца да нуля.
К.
Канцэнтрацыя часціц — фізічная велічыня, лікава роўная колькасці часціц, якія змяшчаюцца ў адзінкавым аб’ёме: .
Каэфіцыент карыснага дзеяння крыніцы току — адносіны карыснай магутнасці току на знешнім участку ланцуга да поўнай магутнасці, якая развіваецца пабочнымі сіламі крыніцы току: .
Каэфіцыент карыснага дзеяння цеплавога рухавіка — адносіны карысна выкарыстанай энергіі да агульнай колькасці энергіі, атрыманай сістэмай: .
Колькасць рэчыва — адносіны колькасці часціц гэтага рэчыва да пастаяннай Авагадра: .
Колькасць цеплаты — колькасная мера энергіі, перададзенай целу (або аддадзенай ім) у працэсе цеплаабмену.
Крышталі — цвёрдыя целы, атамы, іоны ці малекулы якіх здзяйсняюць цеплавыя ваганні каля пэўных, упарадкаваных у прасторы становішчаў раўнавагі.
Л.
Лініі індукцыі магнітнага поля — уяўныя накіраваныя лініі ў прасторы, датычныя да якіх у кожным пункце поля супадаюць з напрамкам індукцыі магнітнага поля.
Лініі напружанасці электрастатычнага поля — уяўныя накіраваныя лініі ў прасторы, датычныя да якіх у кожным пункце поля супадаюць з напрамкам напружанасці электрастатычнага поля.
М.
Магнітнае поле — форма матэрыі, што ствараецца электрычнымі зарадамі, якія рухаюцца адносна пэўнай інерцыяльнай сістэмы адліку, або пераменнымі электрычнымі палямі.
Магнітны паток праз плоскую паверхню, якая знаходзіцца ў аднародным магнітным полі, — фізічная скалярная велічыня, роўная здабытку модуля індукцыі магнітнага поля, плошчы паверхні і косінуса вугла паміж напрамкамі нармалі да гэтай паверхні і індукцыі магнітнага поля: Ф = BScosα.
Малекулярная фізіка — раздзел фізікі, у якім вывучаюць уласцівасці цел і працэсы, што ў іх адбываюцца і звязаны з велізарнай колькасцю часціц, змешчаных у гэтых целах.
Малярная маса — маса рэчыва, узятага ў колькасці ν = 1 моль: M = .
Монакрышталі — цвёрдыя целы, якія маюць ва ўсім аб’ёме адзіную крышталічную рашотку.
Н.
Напружанасць электрастатычнага поля — фізічная вектарная велічыня, роўная адносінам сілы, з якой поле дзейнічае на пробны зарад, да значэння гэтага зараду .
Насычаная пара — пара, якая знаходзіцца ў стане дынамічнай раўнавагі з вадкасцю.
Ненасычаная пара — пара, ціск (шчыльнасць) якой меншы за ціск (шчыльнасць) насычанай пары пры той жа тэмпературы.
П.
Парцыяльны ціск — ціск газу, які ўваходзіць у састаў газавай сумесі, калі б ён адзін займаў увесь аб’ём, адведзены сумесі пры той жа тэмпературы.
Пастаянны ток — мадэль электрычнага току, у якой сіла току не залежыць ад часу пры нязменным размеркаванні зараду ў правадніку.
Патэнцыял электрастатычнага поля ў дадзеным пункце прасторы — фізічная скалярная велічыня, роўная адносінам патэнцыяльнай энергіі пробнага зараду, змешчанага ў дадзены пункт поля, да значэння гэтага зараду: .
Плазма — поўнасцю або часткова іанізаваны газ, у якім канцэнтрацыі дадатных і адмоўных зарадаў практычна супадаюць, гэта значыць модулі сярэдніх аб’ёмных шчыльнасцей дадатных і адмоўных зарадаў аднолькавыя.
Полікрышталі — цвёрдыя целы, што складаюцца з вялікай колькасці маленькіх крышталёў, якія зрасліся паміж сабой.
Пунктавы зарад — зарад такога зараджанага цела, памеры якога значна меншыя за адлегласць ад гэтага цела да пункта назірання і да іншых цел (гэта значыць памеры зараджанага цела ва ўмовах дадзенай задачы можна не прымаць пад увагу).
Пункт расы — тэмпература, пры якой вадзяная пара ў выніку ізабарнага ахаладжэння становіцца насычанай.
Р.
Рознасць патэнцыялаў паміж двума пунктамі электрастатычнага поля — фізічная скалярная велічыня, роўная адносінам работы, якая выконваецца сілай поля пры перамяшчэнні пробнага зараду з пачатковага пункта ў канчатковы, да значэння гэтага зараду: .
С.
Самаіндукцыя — з’ява ўзнікнення ЭРС індукцыі ў электрычным ланцугу ў выніку змянення сілы току ў гэтым ланцугу.
Т.
Тэрмічны каэфіцыент карыснага дзеяння цеплавога рухавіка — адносіны работы, якая выконваецца рабочым целам за цыкл, да колькасці цеплаты, атрыманай ім ад награвальніка: .
Ц.
Цеплаабмен — самаадвольны працэс перадачы ўнутранай энергіі ад цела з большай тэмпературай да цела з меншай тэмпературай без выканання работы.
Цеплавая раўнавага — стан ізаляванай фізічнай сістэмы, пры якім усе яе макраскапічныя параметры застаюцца нязменнымі з цягам часу.
Цеплавы рух — хаатычны рух часціц рэчыва, інтэнсіўнасць якога залежыць ад тэмпературы цела.
Цеплавыя рухавікі — рухавікі, у якіх адбываецца ператварэнне часткі ўнутранай энергіі паліва пры згаранні ў механічную работу.
У.
Унутраная энергія макраскапічнага цела — алгебраічная сума кінетычнай энергіі цеплавога руху ўсіх часціц, якія ўтвараюць цела, і патэнцыяльнай энергіі іх узаемадзеяння.
Э.
Электрадынаміка — раздзел фізікі, у якім вывучаюць электрамагнітнае ўзаемадзеянне паміж электрычна зараджанымі целамі і часціцамі.
Электраліты — рэчывы, растворы або расплавы якіх праводзяць электрычны ток.
Электрамагнітная індукцыя — з’ява ўзнікнення ЭРС індукцыі ў контуры, які або знаходзіцца ў спакоі ў зменлівым у часе магнітным полі, або рухаецца ў пастаянным магнітным полі так, што магнітны паток праз паверхню, абмежаваную контурам, змяняецца.
Электрарухаючая сіла (ЭРС) — фізічная скалярная велічыня, роўная адносінам работы пабочнай сілы па перамяшчэнні дадатнага электрычнага зараду ўнутры крыніцы току ад яго адмоўнага полюса да дадатнага да значэння гэтага зараду: .
Электрастатыка — раздзел электрадынамікі, у якім вывучаюць узаемадзеянне нерухомых у некаторай інерцыяльнай сістэме адліку электрычна зараджаных цел, размеркаванне зараду на якіх не змяняецца з цягам часу, а таксама электрастатычныя палі, створаныя зарадамі такіх цел.
Электрастатычнае поле — поле, якое ствараецца нерухомымі адносна выкарыстанай інерцыяльнай сістэмы адліку электрычнымі зарадамі.
Электроліз — працэс выдзялення на электродах рэчыва, звязаны з акісляльнааднаўленчымі рэакцыямі, якія адбываюцца пры праходжанні электрычнага току праз растворы (расплавы) электралітаў.
Электрычная ёмістасць кандэнсатара — фізічная скалярная велічыня, роўная адносінам зараду кандэнсатара да напружання паміж яго абкладкамі: .
Электрычны зарад — фізічная скалярная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць электрамагнітнага ўзаемадзеяння цел (часціц).
Электрычны ток — накіраваны (упарадкаваны) рух зараджаных часціц — носьбітаў зараду.