Як працаваць з вучэбным дапаможнікам
У гэтым навучальным годзе вы будзеце працягваць вывучэнне цеплавых і электрамагнітных з’яў у частках «Малекулярная фізіка» і «Электрадынаміка».
Матэрыял вучэбнага дапаможніка адпавядае павышанаму ўзроўню навучання і ўтрымлівае апісанне доследаў, апорныя факты і формулы, неабходныя для далейшага вывучэння фізікі, а таксама дадатковыя цікавыя звесткі.
Каб праца з дадзеным вучэбным дапаможнікам прынесла больш карысці, выкажам некалькі парад. Перш за ўсё гэта кніга, якую трэба чытаць удумліва. Прачытайце параграф ад пачатку да канца, а затым бярыцеся за яго дэталёвую прапрацоўку. Ілюстрацыі і апісанне доследаў, а таксама выкананне нескладаных заданняў пасля кожнага пункта параграфа дапамогуць вам значна лепш зразумець фізічныя з’явы, пра якія ідзе гаворка. У тэксце параграфаў сустрэнуцца азначэнні фізічных паняццяў і велічынь, формулы, законы і прынцыпы, якія трэба вывучыць, каб надалей упэўнена прымяняць іх пры рашэнні задач па фізіцы.
З прычыны вялікай колькасці задач фізіку лічаць адным з самых складаных вучэбных прадметаў. Таму практычна пасля кожнага параграфа змешчаны прыклады рашэння задач: разліковых, якасных, графічных. У падрабязным разборы гэтых задач вы знойдзеце карысныя прыёмы і метады, якія спатрэбяцца пры самастойным рашэнні.
Кожны параграф пачынаецца з кароткіх уводзін да таго, што вы будзеце вывучаць на ўроку. Сціслыя высновы ў канцы параграфаў, пададзеныя, як правіла, у выглядзе структурна-лагічных схем, дапамогуць абагульніць і лепш засвоіць вучэбны матэрыял. Тыя, хто хоча больш глыбока вывучыць фізіку, знойдуць у вучэбным дапаможніку дамашнія эксперыментальныя заданні і заданні для праектнай дзейнасці.
Структурна-лагічная схема ў канцы кожнай тэмы дапаможа паўтарыць асноўныя паняцці і формулы вывучанага вучэбнага матэрыялу, а заданні — праверыць свае сілы перад кантрольнай работай.
Жадаем вам творчых поспехаў!
Аўтары
У вучэбным дапаможніку вы сустрэнеце наступныя ўмоўныя абазначэнні:
—
сціслыя высновы
—
кантрольныя пытанні і заданні
—
адсылка да прагляду відэаролікаў