ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ДЛЯ ПАЎТАРЭННЯ І ПАДАГУЛЬНЕННЯ
| 1. Якія тэмы найбольш цікавілі аўтараў перыяду Сярэдневякоўя? | |||||||
| 2. Чаму Кірыла Тураўскага называюць «тураўскім Залатавустам»? | |||||||
| 3. Назавіце асаблівасці літаратурнай эпохі Адраджэння ў Беларусі. | |||||||
|
4. Паглядзіце гісторыка-біяграфічны фільм «Я, Францыск Скарына» (1969, рэжысёр Барыс Сцяпанаў, «Беларусьфільм»). |
|||||||
| 5. У чым заключаўся перадавы падыход Францыска Скарыны да кнігадруку, літаратуры? | |||||||
| *5–1. Паразважайце, якія філасофскія або эстэтычныя погляды Францыска Скарыны апярэдзілі свой час. | |||||||
| 6. З улікам вопыту пісьменнікаў Адраджэння напішыце прадмову (або пасляслоўе) да вашай любімай кнігі на беларускай мове. Чым яна адрозніваецца ад аналагічных твораў мінулага? |
|||||||
| *6–1. Самастойна запішыце па дзесяць слоў-асацыяцый, якія ўзнікаюць у сувязі з асобамі Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага. Выберыце з іх тры найбольш удалыя, абгрунтуйце выбар. Абагульніце ўсе асацыяцыі ў класе і пакіньце толькі тры, з якімі пагодзяцца большасць вучняў. |
|||||||
| 7. Ці падобныя, на вашу думку, архітэктура і літаратура барока? | |||||||
| 8. Праслухайце музычныя кампазіцыі з «Полацкага сшытка» для блокфлейты. Для якіх літаратурных твораў эпохі барока будзе прыдатны такі музычны фон (батлейка, школьная драма, інтэрмедыя, п’еса прыдворнага тэатра, палітычная сатыра, барочная паэзія)? Растлумачце свой выбар. |
|||||||
| 9. Параўнайце мову паэтычных твораў Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага. Якія тэксты вам больш зразумелыя? Як вы думаеце чаму? | |||||||
| 10. Арганізуйце дыскусію «Ці можна сцвярджаць, што сучасныя гумарыстычныя шоу працягваюць традыцыі даўніх інтэрмедый і камедый?». | |||||||
| 11. Параўнайце школьны тэатр і батлейку паводле наступных крытэрыяў: аўтары, удзельнікі, мова, змест пастановак, героі спектакляў. | |||||||
| *11–1. Якія сярэдневяковыя творы сталі падмуркам для фарміравання эпічных, лірычных, драматычных жанраў, публіцыстыкі? | |||||||
| 12. Зрабіце 6-8 картак з цытатамі вывучаных твораў. Назву твора і аўтара напішыце на адваротным баку. Прапануйце сябрам адгадаць тэкст, з якога вамі ўзята цытата, і яго аўтара. |
|||||||
|
13. Складзіце табліцу (да 10 радкоў, па стагоддзях) найбольш значных, на вашу думку, падзей у гісторыі літаратуры ХІ—XVIII стагоддзяў.
|
Последнее изменение: Tuesday, 13 April 2021, 17:32