Характарыстыка мастацкага вобраза-персанажа (Прыкладны план разгорнутага адказу вучняў)
ХАРАКТАРЫСТЫКА МАСТАЦКАГА ВОБРАЗА-ПЕРСАНАЖА
Уступ.
Праблема, якая прывяла аўтара да стварэння дадзенага вобраза і месца персанажа ў сістэме вобразаў твора.
Галоўная частка.
Характарыстыка персанажа як пэўнага сацыяльнага тыпа.
- Фабульны лёс героя.
- Сацыяльнае і матэрыяльнае становішча.
- Своеасаблівасць светаўспрымання і светаразумення, кола разумовых інтарэсаў, схільнасцей і звычак:
3.1. характар дзейнасці і асноўных жыццёвых памкненняў,
3.2. уплыў на акружаючых. - Сфера пачуццяў:
4.1. асаблівасці ўнутраных перажыванняў;
4.2. сімпатыі і антыпатыі. - Аўтарскія адносіны да персанажа.
- Якія рысы асобы героя выяўляюцца ў творы:
6.1. з дапамогай партрэта,
6.2. у аўтарскай характарыстыцы,
6.3. праз характарыстыку іншых дзейных асоб,
6.4. з дапамогай прадгістырыі або біяграфіі,
6.5. праз ланцужок учынкаў,
6.6. праз моўную характарыстыку,
6.7. праз інтэр'ер,
6.8. праз пейзаж.
Заключэнне.
Што хацеў сказаць аўтар праз увядзенне дадзенага вобраза.
Last modified: Monday, 28 September 2020, 2:50 PM