Вывучаючы гэты раздзел, вы пашырыце свае веды пра металы, пра спосабы атрымання металаў і сплаваў, вобласці іх прымянення, навучыцеся прагназаваць і тлумачыць фізічныя і хімічныя ўласцівасці металаў і іх злучэнняў, асвоіце метады вызначэння іонаў многіх металаў у растворах, пазнаёміцеся з прычынамі карозіі жалеза і спосабамі яе папярэджання.
Найважнейшыя паняцці тэмы: металы, сплавы металаў, рад актыўнасці металаў, карозія, электроліз, асноўныя аксіды, асновы, амфатэрныя аксіды і гідраксіды, якасныя рэакцыі на катыёны Ca2+, Ba2+, Fe2+, Fe3+.