Прадмова да раздзела 7 «Селекцыя і біятэхналогія»
Чалавек разумны, як і іншыя віды жывых арганізмаў, аказвае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Аднак, менавіта дзякуючы сваёй разумнасці, чалавек мэтанакіравана змяняе не толькі нежывую прыроду, але і прадстаўнікоў іншых відаў. Каб заўважыць гэта, дастаткова параўнаць свойскую жывёлу і культурныя расліны з іх дзікімі суродзічамі. Напрыклад, культурную бульбу, якая дае клубні масай 300—400 г, і дзікарослую з клубнямі масай каля 2 г. Ці ацаніць магчымасці курэй яйцаносных парод, якія даюць яйкі штодня, і іх дзікіх продкаў, што адкладваюць яйкі толькі ў сезон размнажэння. Пра тое, як у чалавека атрымалася дасягнуць такіх вынікаў, вы даведаецеся з гэтага раздзела.
Последнее изменение: Понедельник, 30 Август 2021, 10:36