Вывучэнне ізатэрмічнага працэсу
Мэта: даследаваць залежнасць ціску газу дадзенай масы ад займанага ім аб’ёму пры пастаяннай тэмпературы.
Абсталяванне: празрыстая сіліконавая трубка дыяметрам 8–10 мм з заціскам або коркам на канцы (шкляная трубка дыяметрам 10–12 мм і даўжынёй 60 см, запаяная з аднаго канца); мензурка (250 мл) з вадой пакаёвай тэмпературы; паддон; вымяральная стужка (лінейка); барометранероід (адзін на клас).
Вывад разліковай формулы
Згодна з законам Бойля — Марыёта, пры пастаяннай тэмпературы параметры p1 і V1 пачатковага стану газу дадзенай масы і параметры p2 і V2 яго канчатковага стану звязаны суадносінамі p1V1 = p2V2.
У дадзенай рабоце даследуецца газ — паветра, якое знаходзіцца ўнутры празрыстай сіліконавай трубкі з заціскам або коркам на канцы (шкляной трубкі) (мал. 228, а, б).
Паколькі ўнутраная поласць трубкі мае форму цыліндра і плошча S яе папярочнага сячэння аднолькавая па ўсёй даўжыні трубкі, то V1 = Sl1 і V2 = Sl2, дзе l1 і l2 — даўжыні слупа паветра ў трубцы ў пачатковым і канчатковым станах адпаведна.
Такім чынам, p1Sl1 = p2Sl2 або .
Пры выкананні работы правяраюць праўдзівасць гэтай роўнасці.
Парадак выканання работы
1. Закрыйце заціск на канцы сіліконавай трубкі. Вымерайце: даўжыню l1 слупа паветра ў трубцы і ціск p1 паветра (выкарыстоўваючы барометр-анероід) у пачатковым стане.
2. Пастаўце мензурку на паддон і запоўніце яе вадой пакаёвай тэмпературы так, каб пры апусканні трубкі вада ў мензурцы паднялася да яе верхняга краю. Апусціце ў ваду трубку так, каб яе адкрыты канец апынуўся каля дна мензуркі (мал. 229). Назірайце за паступленнем вады ў трубку. Калі яно спыніцца, вымерайце даўжыню ΔL слупа вады, якая ўвайшла ў трубку.
3. Вымерайце рознасць узроўняў h вады ў мензурцы і трубцы і вылічыце даўжыню l2 слупа паветра ў трубцы ў канчатковым стане: l2 = l1 – ΔL.
4. Вылічыце ціск рв слупа вады рв = ρgh і ціск р2 паветра ў трубцы ў канчатковым стане: р2 = р1 + рв.
Прыміце шчыльнасць вады , значэнне паскарэння свабоднага падзення .
5. Вылічыце адносіны i . Параўнайце атрыманыя вынікі і зрабіце выснову.
Вынікі вымярэнняў і вылічэнняў запішыце ў табліцы ў сшытку.
l1, м | р1, Па | ΔL, м | h, м | l2, м | рв, Па | р2, Па | ||
6. Вылічыце адносную хібнасць ε1 і абсалютную хібнасць Δ1 вымярэння адносін , дзе Δр = Δір + Δар (Δі — абсалютная інструментальная хібнасць прыбора; Δа — абсалютная хібнасць адліку (гл. дадатак)); Δ1 = .
7. Вылічыце адносную хібнасць ε2 і абсалютную хібнасць Δ2 вымярэння адносін , дзе Δl = Δіl + Δаl; Δ2 = .
8. Запішыце вынікі вымярэнняў у выглядзе падвойных няроўнасцей:
- Δ1 < < + Δ1; - Δ2 < < + Δ2.
Параўнайце атрыманыя інтэрвалы значэнняў і зрабіце выснову.
Калі інтэрвалы перакрываюцца, то адносіны ціскаў і даўжынь слупа паветра ў трубцы пры дадзенай адноснай хібнасці вымярэнняў аднолькавыя, што і пацвярджае праўдзівасць правяранай роўнасці.
Кантрольныя пытаннi
1. Пры якіх умовах для вызначэння параметраў стану газу можна выкарыстоўваць ураўненне pV = const?
2. Чаму пры выкананні дадзенай работы працэс змянення аб’ёму паветра можна лічыць практычна ізатэрмічным?
3. Што ўплывае на дакладнасць атрыманых вынікаў?
Суперзаданне
Вызначце матэматычную залежнасць паміж шчыльнасцю і ціскам паветра ў трубцы. Выкарыстоўваючы вынікі, атрыманыя пры выкананні дадзенай работы, і тэрмометр, пабудуйце графік залежнасці шчыльнасці паветра ў трубцы ад ціску.