Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
С |
|---|
Сацыяльна арыентаваная эканомікаСацыя́льна арыентава́ная экано́міка — гэта мадэль эканамічнага развіцця, пры якой існуюць дзяржаўныя і прыватныя сектары эканомікі, а дзяржава адыгрывае вызначальную ролю ў рэгуляванні эканамічных працэсаў і фарміраванні ўмоў для забеспячэння патрэб насельніцтва. | ||
Саюзная дзяржава Беларусі і РасііСаю́зная дзяржа́ва Белару́сі і Расíі — інтэграцыйнае аб’яднанне Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь з паэтапна арганізаванай адзінай палітычнай, эканамічнай, ваеннай, мытнай, валютнай, юрыдычнай, гуманітарнай і культурнай прасторай. | ||
У |
|---|
Унітарная дзяржаваУніта́рная дзяржа́ва — форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой тэрыторыя дзяржавы не мае ў сваім складзе федэральных адзінак (рэспублік, штатаў і да т. п.), а дзеліцца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці, губерні, раёны і да т. п.).
| ||
УніяцтваУнія́цтва — канфесія, якая ўзнікла на аснове саюза (уніі) розных хрысціянскіх цэркваў з каталіцкай царквой на ўмовах прызнання першымі рэлігійнага вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаванні традыцыйнага рэлігійнага культу і выкарыстанні мясцовай мовы для набажэнства.
| ||
УрбанізацыяУрбаніза́цыя — працэс міграцыі насельніцтва з сельскай мясцовасці ў гарадскую, што ў выніку прыводзіць да імклівага росту гарадоў. | ||
Устойлівае развіццёУсто́йлівае развіццё — такое развіццё грамадства, пры якім задавальненне патрэб цяперашніх пакаленняў ажыццяўляецца без шкоды для магчымасцей будучых пакаленняў задавальняць свае ўласныя патрэбы. | ||
Х |
|---|
ХарчпадатакХарчпада́так — харчовы натуральны падатак, які спаганяўся з сялянскіх гаспадарак у гады новай эканамічнай палітыкі ў СССР.
| ||
ХарчразвёрсткаХарчразвёрстка — элемент палітыкі «ваеннага камунізму» ў Савецкай Расіі ў 1918–1920 гг.; сістэма нарыхтовак харчавання, пры якой сяляне абавязаныя былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі прадукцыі, у першую чаргу збожжа. | ||
Ч |
|---|
Чалавечы капіталЧалаве́чы капіта́л — сукупнасць ведаў, уменняў, навыкаў, якія выкарыстоўваюцца для задавальнення разнастайных патрэб чалавека і грамадства. | ||