Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
П |
|---|
Прамысловая рэвалюцыяПрамысло́вая рэвалю́цыя (прамысло́вы пераваро́т) — пераход ад мануфактурнай да фабрычна-заводскай вытворчасці, ад ручной працы да машыннай, ад мануфактуры да фабрыкі, звязаны з фарміраваннем прамысловай буржуазіі і вольнанаёмнага рабочага класа. | ||
ПрыватызацыяПрыватыза́цыя — раздзяржаўленне, пераход маёмасці з дзяржаўнай уласнасці ў прыватную або калектыўную. | ||
Р |
|---|
Разбор шляхтыРазбо́р шля́хты — комплекс мерапрыемстваў, праведзеных уладамі Расійскай імперыі, па скарачэнні шляхецкага саслоўя на тэрыторыях Рэчы Паспалітай, якія ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. | ||
РаскулачваннеРаскула́чванне — сістэма рэпрэсіўных мер, якія ажыццяўляліся савецкай уладай напярэдадні і ў час калектывізацыі супраць сялян, прылічаных да разраду кулакоў. | ||
Рыначны сацыялізмРы́начны сацыялíзм — форма сацыялізму, якая спалучае грамадскае валоданне сродкамі вытворчасці з шырокім выкарыстаннем рыначных механізмаў эканомікі. | ||
РэабілітацыяРэабіліта́цыя — аднаўленне добрага імя і правоў нявінна асуджаных. | ||
Рэйкавая вайнаРэ́йкавая вайна́ — дзеянні партызан з мэтай парушэння працы чыгуначнага транспарту праціўніка і вываду з ладу жывой сілы, якая перавозілася па чыгунцы, тэхнікі і матэрыяльных сродкаў. | ||
РэпарацыіРэпара́цыі — поўная ці частковая кампенсацыя, выплата матэрыяльных страт ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая пацярпела ад яе. | ||
РэформаРэфо́рма — пераўтварэнне, змяненне, перабудова якога-небудзь боку эканамічнага і грамадскага жыцця пры захаванні асноў існуючага дзяржаўнага ладу. | ||