Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
М |
|---|
МентальнасцьМента́льнасць — спосаб мыслення, агульная духоўная настроенасць чалавека, групы. | ||
Н |
|---|
НацыяНа́цыя — устойлівая супольнасць людзей з пэўнай псіхалогіяй і нацыянальнай самасвядомасцю, якая склалася гістарычна і мае агульныя гаспадарчыя сувязі, адметную культуру і літаратурную мову, побыт, тэрыторыю пражывання, уласную дзяржаўнасць. | ||
НацыяналізацыяНацыяналіза́цыя — пераход, перадача маёмасці (зямлі, прадпрыемстваў, транспарту, банкаў і інш.) з прыватнай уласнасці ў дзяржаўную. | ||
Нацыянальнае пытанне | ||
Нацыянальная самасвядомасцьНацыяна́льная самасвядо́масць — сукупнасць ідэй, уяўленняў, перакананняў, вераванняў, у якіх народ усведамляе сябе як нацыю. | ||
Нацыянальная форма дзяржаўнасціНацыяна́льная фо́рма дзяржа́ўнасці — форма самавызначэння і арганізацыі той ці іншай нацыі на пэўнай суверэннай тэрыторыі. | ||
П |
|---|
Палітыка «ваеннага камунізму»Палíтыка «вае́ннага камунíзму» — унутраная палітыка савецкай дзяржавы (1918–1921 гг.): сістэма надзвычайных мер, якія ажыццяўляліся ў перыяд Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі. | ||
ПаланізацыяПаланіза́цыя — запазычанне або насаджэнне польскай культуры, асабліва польскай мовы, на землях з няпольскім насельніцтвам, якія кантралююцца Польшчай або падпадаюць пад польскі культурны ўплыў. | ||
ПерабудоваПерабудо́ва — назва палітыкі, распачатай з сярэдзіны 1980-х гг. часткай кіраўніцтва СССР на чале з М. С. Гарбачовым, якая прывяла да значных змен ва ўнутрыпалітычным і міжнародным жыцці, звязаных з галоснасцю, дэмакратызацыяй, спробамі паскарэння тэмпаў развіцця эканомікі. | ||