Слоўнік
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
Е |
|---|
Еўразійскі эканамічны саюзЕўразíйскі эканамíчны са́юз (ЕАЭС) — міжнародная арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, заснаваная Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў 2014 г. | ||
З |
|---|
ЗаходнерусізмЗаходнерусíзм — сістэма поглядаў, прыхільнікі якой вывучалі і разглядалі асаблівасці беларусаў як часткі агульнарускага этнасу без прызнання за імі права на самастойнасць. | ||
К |
|---|
КалабарацыянізмКалабарацыянíзм (ад фр. collaboration — супрацоўніцтва) — усвядомленае, добраахвотнае і наўмыснае супрацоўніцтва з ворагам, у яго інтарэсах і на шкоду сваёй дзяржаве. | ||
Калектывізацыя сельскай гаспадаркіКалектывіза́цыя се́льскай гаспада́ркі — аб’яднанне індывідуальных гаспадарак сялян у буйны́я калектыўныя гаспадаркі (калгасы). | ||
КанфесіяКанфе́сія (ад лац. confessio — вызнанне) — асаблівасць веравызнання ў межах вызначанага рэлігійнага вучэння, а таксама аб’яднанне вернікаў, якія прытрымліваюцца гэтага веравызнання. | ||
КаранізацыяКараніза́цыя — адзін з асноўных кірункаў палітыкі беларусізацыі, які прадугледжвае павышэнне ролі асоб карэннай нацыянальнасці ў грамадска-палітычным жыцці рэспублікі, вылучэнне кадраў з карэннага насельніцтва на партыйную, савецкую, гаспадарчую і грамадскую працу. | ||
Культурная рэвалюцыяКульту́рная рэвалю́цыя — умоўная назва комплексу пераўтварэнняў у галіне культуры — навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтва ў 1920–1930-я гг. у СССР і БССР. | ||
М |
|---|
МадэрнізацыяМадэрніза́цыя — працэс паступовага ўдасканалення грамадскіх адносін у ходзе станаўлення індустрыяльнага грамадства. Прыкметы мадэрнізацыі — індустрыялізацыя, урбанізацыя, дэмакратызацыя, развіццё навукі, адукацыі і культуры, абмежаванне ролі царквы, фарміраванне прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. | ||
МенталітэтМенталітэ́т — склад розуму, сукупнасць разумовых, эмацыйных, культурных асаблівасцей, каштоўнасных арыентацый і ўстановак, уласцівых сацыяльнай ці этнічнай групе, нацыі, народу, народнасці. | ||