Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў
Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O | P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
П |
---|
Прало´гПрало´г — своеасаблівы ўступ да літаратурнага твора, у якім пісьменнік знаёміць чытача з задумай або з тымі фактамі, якія падштурхнулі яго да напісання твора. | |
Прататы´пПрататы´п (ад грэч. protos — ‘першы’; typos — ‘арыгінал’), або правобраз, — рэальная асоба, рысы характару, жыццё або нейкія ўчынкі якой паслужылі пісьменніку асновай для створанага ім літаратурнага вобраза. | |
Про´за ліры´чнаяПро´за ліры´чная — стылёвая плынь мастацкай прозы, якая вылучаецца павышанай эмацыянальнасцю і адкрытым, непасрэдным выяўленнем аўтарскіх адносін да паказу. | |
Пункці´рыПункці´ры — невялікія (часцей 4-6 радкоў) лірычныя мініяцюры, заснаваныя на перадачы адной думкі, фіксацыі аднаго пачуцця. | |
Р |
---|
Рама´нРама´н (ад фр. roman — ‘апавяданне’) — эпічны празаічны (часам вершаваны) твор, у якім шырока ахоплены істотныя жыццёвыя з’явы пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпохі, паказаны шматлікія характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці, створаны разнастайныя бытавыя малюнкі. | |
Рама´н у ве´ршахРама´н у ве´ршах — ліра-эпічны твор, напісаны вершаванай мовай з захаваннем усіх прымет празаічнага рамана. | |
Рэалісты´чнае адлюстрава´нне жыцця´Рэалісты´чнае адлюстрава´нне жыцця´ характарызуецца глыбокім раскрыццём чалавечых характараў, абумоўленых сацыяльна-бытавымі і гістарычнымі абставінамі. | |
С |
---|
Сіне´кдахаСіне´кдаха (ад грэч. synecdoche — ‘суадноснасць’) — разнавіднасць метаніміі, у якой адны паняцці замяняюцца другімі на аснове іх колькасных суадносін. | |
Сюжэ´тСюжэ´т (ад фр. sujet — ‘прадмет’) — сістэма ўзаемазвязаных падзей, паступовае разгортванне якіх раскрывае характары персанажаў і ўвесь змест эпічнага, ліра-эпічнага або драматычнага твора. | |