Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў
Special | А | Б | В | Г | Д | Дж | Дз | Е | Ё | Ж | З | І | Й | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Ы | Ь | Э | Ю | Я |
І |
---|
Імунаглабуліныгл. Антыцелы. | |
ІнбрыдынгМетад селекцыі, які ўяўляе сабой блізкароднаснае скрыжаванне. Ужываецца для таго, каб перавесці большасць генаў пароды ці сорту ў гомазіготны стан і пазбегнуць расшчаплення па гаспадарча каштоўных прыметах у шэрагу пакаленняў. | |
ІнтэрфазаЧастка клетачнага цыкла паміж двума паслядоўнымі дзяленнямі. Як правіла, уключае тры перыяды: прэсінтэтычны (G1), сінтэтычны (S) і постсінтэтычны (G2). | |
ІнтэрфероныАхоўныя бялкі, якія валодаюць супрацьвіруснымі і супрацьпухліннымі ўласцівасцямі. | |
А |
---|
Аддаленая гібрыдызацыяМетад селекцыі, скрыжаванне арганізмаў, якія належаць да розных відаў. | |
АлагенезШлях дасягнення біялагічнага прагрэсу, пры якім арганізмы набываюць аламарфозы — асобныя адаптацыі, якія не змяняюць агульны ўзровень арганізацыі, але дазваляюць асвойваць у сваім асяроддзі пражывання розныя экалагічныя нішы. | |
Алельныя гены (алелі)Гены, якія вызначаюць розныя (альтэрнатыўныя) формы праяўлення адной і той жа прыметы. Размяшчаюцца ў аднолькавых участках (локусах) гамалагічных храмасом. | |
АлкалоідыБіялагічна актыўныя арганічныя злучэнні пераважна расліннага паходжання. Асноўная функцыя — ахова раслін ад паядання жывёламі. Некаторыя алкалоіды ўжываюцца ў медыцыне. | |
Альтэрнатыўныя прыметыПрыметы, якія ўзаемна выключаюць адна адну і ў норме не могуць прысутнічаць у арганізме адначасова. | |
Аналізуючае скрыжаваннеСкрыжаванне асобіны, якая мае дамінантны фенатып (аналізуемая асобіна), з гомазіготнай рэцэсіўнай асобінай. Па фенатыпах атрыманага патомства можна вызначыць генатып аналізуемай асобіны. | |
Аналагічныя органыОрганы, якія маюць знешняе падабенства і выконваюць аднолькавыя функцыі, але адрозніваюцца па паходжанні. | |
АнтрапагенезПрацэс узнікнення і эвалюцыйнага развіцця чалавека. | |
АнтыбіётыкіБіялагічна актыўныя рэчывы прыроднага ці сінтэтычнага паходжання, якія выклікаюць гібель жывых клетак ці прыгнятаюць іх рост і развіццё. | |
АнтыгеныЧужародныя для арганізма рэчывы і аб’екты, здольныя выклікаць імунны адказ. | |
АнтыкадонУчастак малекулы тРНК, які складаецца з трох нуклеатыдаў і ў працэсе сінтэзу бялку камплементарна звязваецца з адпаведным кадонам мРНК. | |
Антыцелы (імунаглабуліны)Ахоўныя бялкі, здольныя спецыфічна звязвацца з пэўнымі антыгенамі і нейтралізаваць іх шляхам утварэння комплексаў «антыген-антыцела». | |
АрагенезШлях дасягнення біялагічнага прагрэсу, звязаны з фарміраваннем арамарфозаў — буйных, прынцыпова новых адаптацый, якія істотна павышаюць узровень арганізацыі жывых арганізмаў і дазваляюць ім выкарыстоўваць розныя ўмовы навакольнага асяроддзя ці асвойваць новае асяроддзе пражывання. | |
Арганоіды (арганэлы)Пастаянныя спецыялізаваныя структуры цытаплазмы, якія ажыццяўляюць пэўныя функцыі. Адрозніваюць немембранныя, аднамембранныя і двухмембранныя арганоіды. | |
АтавізмыПрыметы аддаленых эвалюцыйных продкаў, якія былі згублены відам у ходзе эвалюцыі і праяўляюцца ў некаторых асобін як адхіленне ад нормы. | |