Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

Р

Рама´н

Рама´н — эпічны празаічны (часам — вершаваны) твор, у якім шырока ахоплены істотныя жыццёвыя з’явы пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпохі, паказаны шматлікія характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці, створаны разнастайныя бытавыя малюнкі.


Раманты´зм

Раманты´зм — мастацкі напрамак, які сфарміраваўся на мяжы ХVIII— ХІХ стагоддзяў у краінах Заходняй Еўропы. Цэнтр мастацкай сістэмы рамантызму — асоба, галоўны канфлікт — паміж асобай і грамадствам.


Раманты´чны геро´й

Раманты´чны геро´й — вядучы мастацкі вобраз літаратуры рамантызму; выключная асоба ў выключных абставінах, герой, якога не разумее грамадства і які супрацьстаіць недасканаламу свету, пераўтвараючы рэчаіснасць паводле сваіх ідэалаў.


Рэ´квіем

Рэ´квіем — твор, у якім паэтычна апяваюцца чалавечыя ахвяры, страты і адначасова раскрываюцца магутнасць і хараство жыццёвых сіл, здольных супрацьстаяць злу; у ім спалучаюцца лірычна-прачула-журботны (або трагічна-балючы) і ўзвышана-суровы, стрымана-ўрачысты, часам прамоўніцка-публіцыстычны пачаткі.


Рэалі´зм

Рэалі´зм — літаратурны метад і напрамак, які з’явіўся пасля рамантызму і заключаўся ў праўдзівым адлюстраванні рэчаіснасці; у адрозненне ад рамантызму, скіраванага на выключнае, у рэалізме важна тыповае.


Рэнеса´нс

Рэнеса´нс — эпоха ў гісторыі культуры Еўропы, якая прыйшла на змену Сярэдневякоўю і папярэднічала Асветніцтву і Новаму часу.