Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

А

А´ўтар

А´ўтар — рэальная асоба, якая стварыла мастацкі тэкст.


Абразо´к

Абразо´к — замалёўка са слаба разгорнутым сюжэтам або бессюжэтная, у якой узмоцнены вобразна-экспрэсіўны пачатак, паяднаны змест выказвання і настраёвасць.


Авангарды´зм

Авангарды´зм — агульная назва наватарскіх стыляў і плыняў мяжы ХІХ— ХХ стагоддзяў, якія адмаўлялі традыцыйныя падыходы ў мастацтве.


Акцэ´нтны верш

Акцэ´нтны верш — від рыфмаванага танічнага верша, заснаваны на роўнай колькасці націскаў (акцэнтаў) у радку.


Алітара´цыя

Алітара´цыя —паўтарэнне аднолькавых зычных гукаў у вершаваным творы.


Александры´йскі верш

Александры´йскі верш — верш з радкамі, папарна аб’яднанымі мужчынскімі і жаночымі рыфмамі, напісаны шасцістопным ямбам з цэзурай (паўзай) пасля трэцяй стапы.


Асана´нс

Асана´нс — паўтарэнне аднолькавых галосных гукаў у вершаваным творы.


Аўтaло´гія

Аўтaло´гія — выкарыстанне ў мастацкім творы слоў у іх прамым лексічным значэнні.


Аўтабіяграфі´зм і дакументалі´зм

Аўтабіяграфі´зм і дакументалі´зм — выяўленне ў мастацкіх творах фактаў з асабістага жыцця пісьменніка (аўтабіяграфізм) або згадванне ў творах рэальных падзей з жыцця людзей ці гісторыі пэўнай краіны, выкарыстанне рэальных фактаў, а таксама дакументаў (дакументалізм).