Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

Страница: (Назад)   1  ...  3  4  5  6  7  8  9  (Далее)
  Все

С

Стыль пісьме´нніка

Стыль пісьме´нніка — ідэйна-мастацкая своеасаблівасць творчасці. З’яўляючыся канкрэтным увасабленнем адзінства зместу і формы, рэалізуецца ў тым, пра што і як піша аўтар.


Схала´стыка

Схала´стыка — сярэдневяковая філасофія, у якой дзеля тэарэтычнага абгрунтавання рэлігійных дагматаў выкарыстоўваюцца фармальныя, абстрактныя лагічныя аргументы.


Сяля´нка

Сяля´нка — даўні паэтычны жанр, у якім апяваюцца праца і побыт вяскоўца, каханне на ўлонні прыроды, вяртанне ў залаты век беззаганнага існавання.


Т

Тані´чнае вершасклада´нне

Тані´чнае вершасклада´нне — сістэма вершаскладання, у аснове якой — аднолькавая колькасць моцных, або апорных, націскаў у вершаваных радках. Колькасць жа ненаціскных складоў паміж націскнымі можа быць рознай.


Тво´рчая гісто´рыя маста´цкага тэ´ксту

Тво´рчая гісто´рыя маста´цкага тэ´ксту — аднаўленне працэсу напісання твора з тым, каб удакладніць сацыяльна-псіхалагічныя і біяграфічныя перадумовы творчай працы, зразумець канкрэтна-гістарычны сэнс твора ў яго завершанай форме.


Траге´дыя

Траге´дыя — п'еса, заснаваная на непрымірымым канфлікце паміж моцнай высакароднай асобай і абставінамі, якія не даюць ёй магчымасці рэалізавацца. Гэты кафлікт мае глыбокі філасофскі змест, актуальны характар у палітычных, сацыяльных або духоўных адносінах.


Трады´цыя

Трады´цыя — перадача мастацкага вопыту з пакалення ў пакаленне, яго творчае праламленне ў гісторыі літаратуры.


Тэо´рыя бесканфлі´ктнасці

Тэо´рыя бесканфлі´ктнасці — тэрмін у літаратурнай крытыцы, які абазначаў адмаўленне ў творчасці ад традыцыйнага канфлікту «добрага з дрэнным» і сцвярджэнне правамернасці канфлікту «добрага з лепшым». Творы, напісаныя ў рэчышчы гэтай тэорыі, паказвалі савецкую рэчаіснасць у прыхарошаным выглядзе, у іх дзейнічалі толькі станоўчыя персанажы.


У

Увасабле´нне, або персаніфіка´цыя

Увасабле´нне, або персаніфіка´цыя — разнавіднасць метафары, у якой рэчам, прадметам і з’явам прыроды надаюцца чалавечыя ўласцівасці.


Ф

Фельето´н

Фельето´н — жанр мастацкай публіцыстыкі, які мае пераважна сатырычную накіраванасць і спалучае надзённасць і насычаную вобразнасць, дакументальную дакладнасць і высокі эмацыянальны накал.



Страница: (Назад)   1  ...  3  4  5  6  7  8  9  (Далее)
  Все