Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

Страница: (Назад)   1  2  3  4  5  6  7  8  9  (Далее)
  Все

М

Маста´цкая дэта´ль

Маста´цкая дэта´ль — выяўленчая і выразная падрабязнасць, рыса або элемент прадмета, партрэта, інтэр’ера, пейзажу і іншага лiтаратурнага твора, якая нясе значную iдэйна-эмацыянальную i сэнсавую нагрузку.


Мета´фара

Мета´фара — yжывaннe cлoвa або выpaзy ў пepaнocным знaчэннi, калі на аснове падабенства адна з’ява або пpaдмeт супастаўляецца з другой з’явaй або пpaдмeтaм.


Метані´мія

Метані´мія — від тропа, у якім назва адной з’явы (прадмета) замяняецца на другую паводле іх унутранай або знешняй сувязі і незалежна ад іх падабенства.


Н

Нава´тарства

Нава´тарства — развіццё пісьменнікам лепшых уласцівасцей творчай спадчыны, адкрыццё новых шляхоў у літаратуры, вынаходніцтва новых падыходаў, прыёмаў, сродкаў у вершатворчасці, якія замацуюцца і створаць новыя традыцыі.


Наве´ла

Наве´ла — апавядальны жанр, які характарызуецца напружаным, драматычным дзеяннем, лаканічным паказам не столькі знешніх падзей, колькі перажыванняў і настрою персанажаў, нечаканым фіналам.


Неараманты´зм

Неараманты´зм — «новы рамантызм», эстэтычная плынь, што ўзнікла ў Еўропе на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў, развівала эстэтыку рамантызму.


П

Па´фас

Па´фас — эмацыянальны змест мастацкага твора, пачуцці і эмоцыі, якія аўтар укладвае ў тэкст, чакаючы суперажывання чытача. У залежнасці ад пачуццяў, якія перажывае чытач, пафас бывае сентыментальны, гераічны, рамантычны, трагічны, сатырычны і інш.


Памфле´т

Памфле´т — надзённы мастацка-публіцыстычны сатырычны твор, у якім выкрываюцца хібы грамадскага жыцця (палітычныя, культурныя, сацыяльныя) або заганы пэўных асоб.


Партрэ´т

Партрэ´т — апісанне знешняга выгляду, адзення, рухаў, позы літаратурнага персанажа. Асаблівасці партрэтнага апісання залежаць ад стылю пісьменніка.


Паслясло´ўе

Паслясло´ўе — змешчаны пасля твора дадатак, прысвечаны ўдакладненню, абмеркаванню, каментаванню асноўнага тэксту, які ўжо вядомы чытачу.



Страница: (Назад)   1  2  3  4  5  6  7  8  9  (Далее)
  Все