Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

Страница: (Назад)   1  2  3  4  5  6  7  8  9  (Далее)
  Все

К

Канфлі´кт

Канфлі´кт — супрацьстаянне, сутыкненне супрацьлеглых поглядаў дзейных асоб у літаратурным творы.


Катэхі´зіс

Катэхі´зіс — форма падачы матэрыялу ў пытаннях і адказах.


Класіцы´зм

Класіцы´зм — напрамак у літаратуры, адна з важных рыс якога — зварот да вобразаў і форм антычнага мастацтва; мае строгую іерархію жанраў: «высокія» і «нізкія». Арыентуецца на прыгожае, узнёслае, гераічнае і тыпізуе яго, не падкрэслівае індывідуальнае, непаўторна-асаблівае. Тэорыя класіцызму патрабавала вядомага з антычнай драмы правіла трох адзінстваў: часу, месца і дзеяння. 


Л

Ліры´чнае «я»

Ліры´чнае «я» — мастацкі вобраз, што выяўляецца ў асобных вершах аўтара і выражае пэўны светапогляд, які не абавязкова падзяляе сам аўтар і які можа не адносіцца да канкрэтнай асобы, у тым ліку аўтарскай. Пры паўтарэнні ў цыкле вершаў або ўсёй творчасці паэта можа аформіцца ў лірычнага героя.


Ліры´чны геро´й

Ліры´чны геро´й — мастацкі вобраз, ад імя якога вядзецца гаворка ў вершы (вобраз аўтара, але не сам аўтар), асноўная дзейная асоба паэтычнага твора, чые рысы характару, светапогляд і біяграфічныя факты паўтараюцца ў тэкстах пэўнага цыкла, кнігі або творчасці паэта ў цэлым.


Літарату´рны напра´мак

Літарату´рны напра´мак — твopчae aдзiнcтвa гpyп лiтapaтapaў пэўнaгa гicтapычнaгa пepыядy, блiзкix пa cвeтaпoглядзe i мacтaцкaй мaнepы.


Літарату´рны працэ´с

Літарату´рны працэ´с — гістарычнае развіццё літаратуры, якое абумоўлена масавым узаемадзеяннем і ўзаемаўплывам асоб, твораў, крытыкі, грамадска-палітычных абставін, літаратурнага канона і эстэтычных ідэалаў часу.


Ле´тапіс

Ле´тапіс — гісторыка-літаратурны твор з апісаннем падзей па гадах.


М

Мадэрні´зм

Мадэрні´зм — агульная назва літаратурных плыняў, якія вызначаліся засяроджанасцю на ўнутраным свеце чалавека, адасобленасцю ад сацыяльна-гістарычных пераўтварэнняў, элітарнасцю, незвычайнасцю мастацкай формы.


Маста´цкі троп

Маста´цкі троп — слова або выраз, ужытыя ў пераносным значэнні, калі адна з’ява характарызуецца праз рысы, якасці, уласцівасці іншай з’явы.



Страница: (Назад)   1  2  3  4  5  6  7  8  9  (Далее)
  Все