Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў


Обзор глоссария по алфавиту

Специальные | А | Б | В | Г | Д | Е | Ё | Ж | З | И | К | Л | М | Н | О | П | Р | С | Т | У | Ф | Х | Ц | Ч | Ш | Щ | Э | Ю | Я | Все

Страница:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  (Далее)
  Все

І

Імажыні´зм

Імажыні´зм — паэтычная школа, для якой маляванне словам, чыстая вобразнасць значаць больш за тэматыку твораў, дзе аўтары пазбягаюць неабавязковых слоў, цэняць нечаканыя і запамінальныя слоўныя малюнкі.


Імпрэ´сія

Імпрэ´сія — невялікі празаічны або вершаваны твор, у якім карціна жыцця адлюстроўваецца як момант, выхаплены з гісторыі, які суправаджаецца выражэннем эмоцый, пачуццяў і імгненных уражанняў аўтара.


Імпрэсіяні´зм

Імпрэсіяні´зм — літаратурная плынь, у якой дамінуюць суб’ектыўныя ўражанні аўтара і якая вызначаецца фрагментарнасцю і расплывістасцю адлюстравання, увагай да дэталей, адценняў.


Інтэрме´дыя

Інтэрме´дыя — невялікая камічная сцэнка бытавога або сацыяльнага зместу, што разыгрываецца паміж актамі асноўнай п’есы.


А

А´ўтар

А´ўтар — рэальная асоба, якая стварыла мастацкі тэкст.


Абразо´к

Абразо´к — замалёўка са слаба разгорнутым сюжэтам або бессюжэтная, у якой узмоцнены вобразна-экспрэсіўны пачатак, паяднаны змест выказвання і настраёвасць.


Авангарды´зм

Авангарды´зм — агульная назва наватарскіх стыляў і плыняў мяжы ХІХ— ХХ стагоддзяў, якія адмаўлялі традыцыйныя падыходы ў мастацтве.


Акцэ´нтны верш

Акцэ´нтны верш — від рыфмаванага танічнага верша, заснаваны на роўнай колькасці націскаў (акцэнтаў) у радку.


Алітара´цыя

Алітара´цыя —паўтарэнне аднолькавых зычных гукаў у вершаваным творы.


Александры´йскі верш

Александры´йскі верш — верш з радкамі, папарна аб’яднанымі мужчынскімі і жаночымі рыфмамі, напісаны шасцістопным ямбам з цэзурай (паўзай) пасля трэцяй стапы.


Асана´нс

Асана´нс — паўтарэнне аднолькавых галосных гукаў у вершаваным творы.


Аўтaло´гія

Аўтaло´гія — выкарыстанне ў мастацкім творы слоў у іх прамым лексічным значэнні.


Аўтабіяграфі´зм і дакументалі´зм

Аўтабіяграфі´зм і дакументалі´зм — выяўленне ў мастацкіх творах фактаў з асабістага жыцця пісьменніка (аўтабіяграфізм) або згадванне ў творах рэальных падзей з жыцця людзей ці гісторыі пэўнай краіны, выкарыстанне рэальных фактаў, а таксама дакументаў (дакументалізм).


Б

Бала´да

Бала´да — драматычна напружаны, сюжэтны ліра-эпічны верш казачнафантастычнага, легендарна-гістарычнага або гераічнага зместу.


Баро´ка

Баро´ка — мастацкі стыль і эстэтычны напрамак, для якога характэрна не перайманне рэчаіснасці, а ўзнаўленне новай рэчаіснасці ў больш мудрагелістай, ускладненай мастацкай форме.


Белетры´стыка

Белетры´стыка — мастацкая проза; непаэтычныя творы вытанчанай славеснасці (раманы, аповесці, нарысы і інш.).


Бурле´ск

Бурле´ск — разнавіднасць паэзіі класіцызму, калі «высокія» рэчы апяваюцца наўмысна «нізкім» стылем і наадварот.


Былі´ца

Былі´ца — разнавіднасць вершаванага апавядання, у аснову якога пакладзены аповед пра цікавы жыццёвы выпадак.


В

Верлі´бр, або свабодны верш,

Верлі´бр, або свабодны верш, — верш, у якім адсутнічаюць рыфма і чаргаванне націскных і ненаціскных складоў.


Во´льны верш

Во´льны верш — від рыфмаванага сілаба-танічнага верша з няроўнай колькасцю стоп у радку.


Вытво´рчы рама´н

Вытво´рчы рама´н — літаратурны твор, у цэнтры якога знаходзіцца прафесіянал, што рашае вытворчыя задачы.


Г

Гіпе´рбала

Гіпе´рбала — троп, якім абазначаецца рэзкае перабольшанне якіх-небудзь уласцівасцей чалавека, прадмета або з’явы з мэтай звярнуць увагу на гэтыя ўласцівасці і выявіць стаўленне пісьменніка да іх.


Гаварко´е про´звішча

Гаварко´е про´звішча — мастацкі прыём, пры якім прозвішча персанажа перадае галоўную рысу яго характару, маральныя якасці або асаблівасці знешнасці.


Гу´тарка

Гу´тарка — вершаваны маналог або дыялог, у якім у форме няспешнай гаворкі раскрываюцца вострыя сацыяльна-палітычныя і маральныя праблемы.


Д

Дра´ма

Дра´ма — п’еса з вострым канфліктам сацыяльнага або побытавага характару, які развіваецца ў пастаянным напружанні, адрозніваецца ад трагедыі тым, што ў драме героі маральна перамагаюць абставіны.


Ж

Жыціе´

Жыціе´ — жанр сярэдневяковай літаратуры, у якім распавядаецца пра ўзорнае жыццё людзей, кананізаваных царквой.


З

Змест і фо´рма

Змест і фо´рма — паняцці, якія паказваюць, што (змест) і як (форма) выяўляецца ў літаратурным творы.


К

Калігра´ма

Калігра´ма — верш, радкі якога ўтвараюць сабой малюнак.


Камедыягра´фія

Камедыягра´фія — сукупнасць камедый пэўнага аўтара, перыяду, літаратуры, эпохі.


Кано´н

Кано´н — узор, стандарт; твор мастацтва, які лічыцца афіцыйным, прызнаным.


Канфлі´кт

Канфлі´кт — супрацьстаянне, сутыкненне супрацьлеглых поглядаў дзейных асоб у літаратурным творы.


Катэхі´зіс

Катэхі´зіс — форма падачы матэрыялу ў пытаннях і адказах.


Класіцы´зм

Класіцы´зм — напрамак у літаратуры, адна з важных рыс якога — зварот да вобразаў і форм антычнага мастацтва; мае строгую іерархію жанраў: «высокія» і «нізкія». Арыентуецца на прыгожае, узнёслае, гераічнае і тыпізуе яго, не падкрэслівае індывідуальнае, непаўторна-асаблівае. Тэорыя класіцызму патрабавала вядомага з антычнай драмы правіла трох адзінстваў: часу, месца і дзеяння. 


Л

Ліры´чнае «я»

Ліры´чнае «я» — мастацкі вобраз, што выяўляецца ў асобных вершах аўтара і выражае пэўны светапогляд, які не абавязкова падзяляе сам аўтар і які можа не адносіцца да канкрэтнай асобы, у тым ліку аўтарскай. Пры паўтарэнні ў цыкле вершаў або ўсёй творчасці паэта можа аформіцца ў лірычнага героя.


Ліры´чны геро´й

Ліры´чны геро´й — мастацкі вобраз, ад імя якога вядзецца гаворка ў вершы (вобраз аўтара, але не сам аўтар), асноўная дзейная асоба паэтычнага твора, чые рысы характару, светапогляд і біяграфічныя факты паўтараюцца ў тэкстах пэўнага цыкла, кнігі або творчасці паэта ў цэлым.


Літарату´рны напра´мак

Літарату´рны напра´мак — твopчae aдзiнcтвa гpyп лiтapaтapaў пэўнaгa гicтapычнaгa пepыядy, блiзкix пa cвeтaпoглядзe i мacтaцкaй мaнepы.


Літарату´рны працэ´с

Літарату´рны працэ´с — гістарычнае развіццё літаратуры, якое абумоўлена масавым узаемадзеяннем і ўзаемаўплывам асоб, твораў, крытыкі, грамадска-палітычных абставін, літаратурнага канона і эстэтычных ідэалаў часу.


Ле´тапіс

Ле´тапіс — гісторыка-літаратурны твор з апісаннем падзей па гадах.


М

Мадэрні´зм

Мадэрні´зм — агульная назва літаратурных плыняў, якія вызначаліся засяроджанасцю на ўнутраным свеце чалавека, адасобленасцю ад сацыяльна-гістарычных пераўтварэнняў, элітарнасцю, незвычайнасцю мастацкай формы.


Маста´цкі троп

Маста´цкі троп — слова або выраз, ужытыя ў пераносным значэнні, калі адна з’ява характарызуецца праз рысы, якасці, уласцівасці іншай з’явы.


Маста´цкая дэта´ль

Маста´цкая дэта´ль — выяўленчая і выразная падрабязнасць, рыса або элемент прадмета, партрэта, інтэр’ера, пейзажу і іншага лiтаратурнага твора, якая нясе значную iдэйна-эмацыянальную i сэнсавую нагрузку.


Мета´фара

Мета´фара — yжывaннe cлoвa або выpaзy ў пepaнocным знaчэннi, калі на аснове падабенства адна з’ява або пpaдмeт супастаўляецца з другой з’явaй або пpaдмeтaм.


Метані´мія

Метані´мія — від тропа, у якім назва адной з’явы (прадмета) замяняецца на другую паводле іх унутранай або знешняй сувязі і незалежна ад іх падабенства.


Н

Нава´тарства

Нава´тарства — развіццё пісьменнікам лепшых уласцівасцей творчай спадчыны, адкрыццё новых шляхоў у літаратуры, вынаходніцтва новых падыходаў, прыёмаў, сродкаў у вершатворчасці, якія замацуюцца і створаць новыя традыцыі.


Наве´ла

Наве´ла — апавядальны жанр, які характарызуецца напружаным, драматычным дзеяннем, лаканічным паказам не столькі знешніх падзей, колькі перажыванняў і настрою персанажаў, нечаканым фіналам.


Неараманты´зм

Неараманты´зм — «новы рамантызм», эстэтычная плынь, што ўзнікла ў Еўропе на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў, развівала эстэтыку рамантызму.


П

Па´фас

Па´фас — эмацыянальны змест мастацкага твора, пачуцці і эмоцыі, якія аўтар укладвае ў тэкст, чакаючы суперажывання чытача. У залежнасці ад пачуццяў, якія перажывае чытач, пафас бывае сентыментальны, гераічны, рамантычны, трагічны, сатырычны і інш.


Памфле´т

Памфле´т — надзённы мастацка-публіцыстычны сатырычны твор, у якім выкрываюцца хібы грамадскага жыцця (палітычныя, культурныя, сацыяльныя) або заганы пэўных асоб.


Партрэ´т

Партрэ´т — апісанне знешняга выгляду, адзення, рухаў, позы літаратурнага персанажа. Асаблівасці партрэтнага апісання залежаць ад стылю пісьменніка.


Паслясло´ўе

Паслясло´ўе — змешчаны пасля твора дадатак, прысвечаны ўдакладненню, абмеркаванню, каментаванню асноўнага тэксту, які ўжо вядомы чытачу.


Постмадэрні´зм

Постмадэрні´зм — плынь у еўрапейскай і паўночнаамерыканскай культуры другой паловы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя. У адрозненне ад мадэрнізму з яго ўстаноўкай на навізну постмадэрнізм звяртаецца да культурнай спадчыны мінулага як аб’екта гульнявога асваення, іранічнага цытавання і сітуацыйнага пераасэнсавання, крыніцы стылізацыі і камбінавання яе форм.


Прадмо´ва

Прадмо´ва — уступнае слова да кнігі, у якім выдавец, рэдактар або аўтар паведамляе чытачу звесткі, неабходныя для лепшага разумення прапанаванага тэксту.


Прало´г

Прало´г — уступ у мастацкім творы, які знаёміць чытача (гледача) з падзеямі, што папярэднічалі асноўнаму дзеянню.


Прататы´п

Прататы´п — асоба, якая рэальна існавала і паслужыла аўтару правобразам (мадэллю) для стварэння літаратурнага персанажа.


Про´паведзь

Про´паведзь — жанр аратарскай прозы, які мае рэлігійна-дыдактычны (павучальны) характар і прызначаны для прамаўлення падчас набажэнства.


Пры´мхі

Пры´мхі — ірацыянальныя кампаненты грамадскай і індывідуальнай свядомасці, якія датычаць незвычайнага, цудадзейнага і страшнага.


Пры´тча

Пры´тча (прыпавесць)— невялікі алегарычны аповед павучальнага характару, які, у адрозненне ад байкі, не мае традыцыйных умоўных персанажаў.


Псіхалагі´зм

Псіхалагі´зм — мастацка-вобразнае адлюстраванне і выяўленне ў мастацкім творы ўнутранага жыцця асобы, што абумоўлена каштоўнасцямі аўтара, яго ўяўленнямі аб асобе і задумай, канцэпцыяй твора.


Р

Рама´н

Рама´н — эпічны празаічны (часам — вершаваны) твор, у якім шырока ахоплены істотныя жыццёвыя з’явы пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпохі, паказаны шматлікія характары ў іх развіцці, псіхалагічнай напоўненасці, створаны разнастайныя бытавыя малюнкі.


Раманты´зм

Раманты´зм — мастацкі напрамак, які сфарміраваўся на мяжы ХVIII— ХІХ стагоддзяў у краінах Заходняй Еўропы. Цэнтр мастацкай сістэмы рамантызму — асоба, галоўны канфлікт — паміж асобай і грамадствам.


Раманты´чны геро´й

Раманты´чны геро´й — вядучы мастацкі вобраз літаратуры рамантызму; выключная асоба ў выключных абставінах, герой, якога не разумее грамадства і які супрацьстаіць недасканаламу свету, пераўтвараючы рэчаіснасць паводле сваіх ідэалаў.


Рэ´квіем

Рэ´квіем — твор, у якім паэтычна апяваюцца чалавечыя ахвяры, страты і адначасова раскрываюцца магутнасць і хараство жыццёвых сіл, здольных супрацьстаяць злу; у ім спалучаюцца лірычна-прачула-журботны (або трагічна-балючы) і ўзвышана-суровы, стрымана-ўрачысты, часам прамоўніцка-публіцыстычны пачаткі.


Рэалі´зм

Рэалі´зм — літаратурны метад і напрамак, які з’явіўся пасля рамантызму і заключаўся ў праўдзівым адлюстраванні рэчаіснасці; у адрозненне ад рамантызму, скіраванага на выключнае, у рэалізме важна тыповае.


Рэнеса´нс

Рэнеса´нс — эпоха ў гісторыі культуры Еўропы, якая прыйшла на змену Сярэдневякоўю і папярэднічала Асветніцтву і Новаму часу.


С

Сімвалі´зм

Сімвалі´зм — літаратурная плынь, якая вызначаецца зваротам да філасофскіх таямніц, выкарыстаннем сімволікі, недасказанасці, намёкаў, загадкавых вобразаў. Сімвал — знак, што злучае рэальны і ірэальны свет.


Сіне´кдаха

Сіне´кдаха — разнавіднасць метаніміі, у якой назвы паняццяў, з’яў, прадметаў замяняюцца іншымі на падставе іх колькасных суадносін (напрыклад, частка ў значэнні цэлага і наадварот, адзіночны лік у значэнні множнага і наадварот).


Сатыры´чная каме´дыя

Сатыры´чная каме´дыя — разнавіднасць камедыі, у якой выкарыстаны сатырычныя сродкі выкрыцця грамадскіх заган (іронія, пародыя, сарказм, гіпербала, гратэск).


Сацыялісты´чны рэалі´зм

Сацыялісты´чны рэалі´зм — літаратурны напрамак, тып мастацкага мыслення, выкліканы да жыцця гістарычнымі падзеямі ХХ стагоддзя. Ідэалагічным фундаментам гэтага напрамку стаў марксізм.


Сентыменталі´зм

Сентыменталі´зм — літаратурны напрамак, у якім пачуццё прызнаецца сутнасцю чалавечай прыроды.


Сло´ва

Сло´ва — жанр красамоўства ў даўняй літаратуры, твор павучальнага зместу.


Стыль пісьме´нніка

Стыль пісьме´нніка — ідэйна-мастацкая своеасаблівасць творчасці. З’яўляючыся канкрэтным увасабленнем адзінства зместу і формы, рэалізуецца ў тым, пра што і як піша аўтар.


Схала´стыка

Схала´стыка — сярэдневяковая філасофія, у якой дзеля тэарэтычнага абгрунтавання рэлігійных дагматаў выкарыстоўваюцца фармальныя, абстрактныя лагічныя аргументы.


Сяля´нка

Сяля´нка — даўні паэтычны жанр, у якім апяваюцца праца і побыт вяскоўца, каханне на ўлонні прыроды, вяртанне ў залаты век беззаганнага існавання.


Т

Тані´чнае вершасклада´нне

Тані´чнае вершасклада´нне — сістэма вершаскладання, у аснове якой — аднолькавая колькасць моцных, або апорных, націскаў у вершаваных радках. Колькасць жа ненаціскных складоў паміж націскнымі можа быць рознай.


Тво´рчая гісто´рыя маста´цкага тэ´ксту

Тво´рчая гісто´рыя маста´цкага тэ´ксту — аднаўленне працэсу напісання твора з тым, каб удакладніць сацыяльна-псіхалагічныя і біяграфічныя перадумовы творчай працы, зразумець канкрэтна-гістарычны сэнс твора ў яго завершанай форме.


Траге´дыя

Траге´дыя — п'еса, заснаваная на непрымірымым канфлікце паміж моцнай высакароднай асобай і абставінамі, якія не даюць ёй магчымасці рэалізавацца. Гэты кафлікт мае глыбокі філасофскі змест, актуальны характар у палітычных, сацыяльных або духоўных адносінах.


Трады´цыя

Трады´цыя — перадача мастацкага вопыту з пакалення ў пакаленне, яго творчае праламленне ў гісторыі літаратуры.


Тэо´рыя бесканфлі´ктнасці

Тэо´рыя бесканфлі´ктнасці — тэрмін у літаратурнай крытыцы, які абазначаў адмаўленне ў творчасці ад традыцыйнага канфлікту «добрага з дрэнным» і сцвярджэнне правамернасці канфлікту «добрага з лепшым». Творы, напісаныя ў рэчышчы гэтай тэорыі, паказвалі савецкую рэчаіснасць у прыхарошаным выглядзе, у іх дзейнічалі толькі станоўчыя персанажы.


У

Увасабле´нне, або персаніфіка´цыя

Увасабле´нне, або персаніфіка´цыя — разнавіднасць метафары, у якой рэчам, прадметам і з’явам прыроды надаюцца чалавечыя ўласцівасці.


Ф

Фельето´н

Фельето´н — жанр мастацкай публіцыстыкі, які мае пераважна сатырычную накіраванасць і спалучае надзённасць і насычаную вобразнасць, дакументальную дакладнасць і высокі эмацыянальны накал.


Футуры´зм

Футуры´зм — мастацкі рух 1920-х гадоў, які сцвярджаў мастацтва будучыні праз адмаўленне традыцыйнай культуры. У творах апяваліся гарадская эстэтыка і індустрыялізацыя.


Х

Хаджэ´ннi

Хаджэ´ннi — апiсаннi падарожжаў да святых мясцiн, на Блiзкi Усход.


Э

Экспрэсіяні´зм

Экспрэсіяні´зм — адна з плыняў авангардызму, якая вызначаецца трагічным светапоглядам, напружанасцю пачуццяў, шматзначнасцю матываў, сімвалаў і пepaвaгай плана выражэння ўнутранага зместу над планам знешняга адлюстравання.


Эпі´тэт

Эпі´тэт — слова альбо выраз у функцыі азначэння, якія надаюць слову-назоўніку дадатковую выразнасць, экспрэсіўнасць.


Эўфемі´зм

Эўфемі´зм — троп, што замяняе іншым словам, спалучэннем такое выслоўе, якое выглядае няёмка, груба або непрыстойна.



Страница:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  (Далее)
  Все